Мiнск вызначае дадатковую падтрымку. 21.by

Мiнск вызначае дадатковую падтрымку

03.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зацверджаныя дадатковыя меры сацыяльнай падтрымкi асобных катэгорый жыхароў сталiцы. Пры гэтым, як паведамiла карэспандэнту "Звязды" начальнiк аддзела адраснай дапамогi i гендарных праблем камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама Людмiла Куляшова, у сувязi з павелiчэннем дзяржаўных дапамог на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў да ўзроўню бюджэту пражытковага мiнiмуму сёлета ў сталiцы спыняцца выплаты "на памперсы". Затое з'явiцца шэраг iншых новых напрамкаў.

Адно з новаўвядзенняў Мiнска — штомесячная даплата да сацыяльных пенсiй дзецям-iнвалiдам ва ўзросце да 18 гадоў. Памеры гэтых пенсiй невялiкiя, яны вагаюцца ад 153 тыс. рублёў пры першай да 216 тыс. рублёў пры чацвёртай ступенi страты здароўя. Прычым не сакрэт: каб даглядаць дзяцей-iнвалiдаў, бацькi часта вымушаныя пакiдаць працу, да таго ж у многiх выпадках такiя сем'i з'яўляюцца няпоўнымi — тады па сутнасцi адзiнымi крынiцамi iснавання становяцца менавiта сацыяльная пенсiя на дзiця-iнвалiда i дапамога на догляд. З улiкам гэтага, заўважыла Людмiла Куляшова, у Мiнску прынятае рашэнне: выплачваць дадатковую "гарадскую" дапамогу ў памеры мiнiмальнай пенсii па ўзросце.

Будзе вырашана i яшчэ адна праблема. Сёлета сталiца плануе даваць адзiн раз на працягу лета даплату да поўнага кошту пуцёўкi ў аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем на дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без бацькоўскай апекi, дашкольнага ўзросту — ад 3 да 5 гадоў. Раней разлiчваць на падобную падтрымку сiроты-дашкольнiкi не маглi, даплата iснавала толькi на дзяцей-сiрот ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Прычым сама па сабе сума "гарадской" датацыi на аздараўленне будзе адчувальнай, чакаецца, што з улiкам кошту пуцёўкi яна складзе прыкладна 330 тыс. рублёў на чалавека.

Асобная гаворка аб былых выпускнiках iнтэрнатных устаноў з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей без бацькоўскай апекi, што наведваюць прафесiйна-тэхнiчныя, сярэднiя спецыяльныя цi вышэйшыя навучальныя ўстановы i маюць узрост да 23 гадоў. Гэтай катэгорыi мiнчан сёлета вызначана аднаразовая сацыяльная дапамога ў памеры бюджэту пражытковага мiнiмуму, якi, варта заўважыць, цяпер адпавядае 255 220 рублям.

Апроч таго, для заахвочвання актыву гарадской i раённай арганiзацый ветэранаў за ўдзел у падрыхтоўцы i правядзеннi мерапрыемстваў з нагоды 65-годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, у падтрымцы ў належным стане мемарыялаў i помнiкаў вайны, месцаў пахаванняў вызначаныя штомесячныя дапамогi старшынi i адказным сакратарам Мiнскай гарадской арганiзацыi ветэранаў, а таксама старшыням i сакратарам ветэранскiх арганiзацый раёнаў сталiцы.

Нарэшце, сем'ям, члены якiх загiнулi падчас трагедыi на станцыi метро "Нямiга", прадугледжаная выплата аднаразовай дапамогi на набыццё кветак для наведвання месцаў пахавання i рамонту помнiкаў. Памер аднаразовай дапамогi тут складзе 150 тыс. рублёў.

Пры гэтым, заўважыла Людмiла Куляшова, усе пералiчаныя меры дадатковай сацыяльнай падтрымкi асобных катэгорый мiнчан будуць прафiнансаваныя з гарадскога бюджэту. Адпаведна, права на такую падтрымку атрымлiваюць толькi грамадзяне, у якiх ёсць пастаянная рэгiстрацыя ў сталiцы.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зацверджаныя дадатковыя меры сацыяльнай падтрымкi асобных катэгорый жыхароў сталiцы. Пры гэтым, як паведамiла карэспандэнту "Звязды" начальнiк аддзела адраснай дапамогi i гендарных праблем камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама Людмiла Куляшова, у сувязi з павелiчэннем дзяржаўных дапамог на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў да ўзроўню бюджэту пражытковага мiнiмуму сёлета ў сталiцы спыняцца выплаты "на памперсы". Затое з'явiцца шэраг iншых новых напрамкаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика