Таццяну Шапуцьку прынялі на 2‑гі курс ЕГУ. 21.by

Таццяну Шапуцьку прынялі на 2‑гі курс ЕГУ

03.02.2010 16:51 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяну Шапуцьку, адлічаную з юрфаку БДУ, учора прынялі на другі курс Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Вільні па спецыяльнасці «паліталогія». Сумоўе ўзначальваў асабіста рэктар ЕГУ прафесар Анатоль Міхайлаў.

Нечакана для Таццяны спадар Міхайлаў абвесціў, што сумоўе будзе праходзіць на англійскай мове.

Таццяна ажно пачырванела ад нечаканасці — але не разгубілася, бо англійскую мову ведае няблага, і ўвогуле ў БДУ была практычна выдатніцай.

«Учора ў мяне было дзве сустрэчы. Першая — са спадаром Міхайлавым, які распытваў пра сістэму адукацыі ў Беларусі, пра маё бачанне далейшага развіцца дэмакратычнага руху і беларускіх навучальных установаў. Другая сустрэча была з дэканам дэпартамента паліталагічных навук і з усімі прарэктарамі. Да маёй нечаканасці, гэтая сустрэча праходзіла цалкам па‑англійску, бо адна з прарэктарак, адказная за міжнародныя сувязі, яна была амерыканкай. Мне задавалі розныя пытанніі — ад таго, што я праходзіла ва ўніверсітэце да тэхнічных момантаў — у прыватнасці, ці маю я доступ да інтэрнэту. Урэшце мне сказалі, што я прынятая на вучобу. Літаральна праз два тыдні ва ўніверсітэце пачынаецца сесія, на якой я павінна прысутнічаць».

Нагадаем, Таццяну Шапуцьку, намесніцу старшыні Маладога Фронту, адлічылі з юрфака БДУ ў пачатку снежня пасля яе ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга Партнёрства ў Бруселі. Фармальна — за тое, што парушыла правілы, не прапрасіла дазволу на выезд за мяжу.

Таццяна падала скаргу спачатку рэктару БДУ Сяргею Абламейку, затым міністру адукацыі Аляксандру Радзькову. Абодва адказалі аднолькава — што загад пра выключэнне не будзе скасаваны, што ўсе зроблена законна. Зараз Таццяна рыхтуе скаргу ў суд на Белдзяржуніверсітэт, бо пратэстуе супраць адлічэння. Варта адзначыць, што дзяўчына вучылася вельмі добра (сярэдні бал 8,5), і апроч трох дзён удзелу ў Форуме іншых пропускаў не мела.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таццяну Шапуцьку, адлічаную з юрфаку БДУ, учора прынялі на другі курс Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Вільні па спецыяльнасці «паліталогія»....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика