У Віцебску зноў затрымалі Барыса Хамайду
18.02.2010 17:18
—
Новости Общества
|
18 лютага ў Віцебску быў затрыманы міліцыяй больш чым на дзве гадзіны актывіст КХП‑БНФ Барыс Хамайда за распаўсюджванне партыйнага часопіса «Беларускія ведамасці». Як паведаміў Хамайда, яго затрымалі ў цэнтры горада пад маркай праверкі літаратуры і перыядычных выданняў, якія ён рэалізоўваў. «Прадстаўнікі праваахоўных органаў адмовіліся азнаёміцца з выданнямі на месцы і запрасілі мяне праехаць у Чыгуначны РАУС горада», — сказаў Хамайда. Паводле яго слоў, увагу супрацоўнікаў міліцыі прыцягнулі 17 нумароў «Беларускіх ведамасцей» 2008—2009 гадоў выпуску, якія выдае ў Варшаве старшыня КХП‑БНФ Зянон Пазняк. Паколькі гэта выданне друкуецца ў Польшчы, супрацоўнікі міліцыі вырашылі яго канфіскаваць і накіраваць у ідэалагічны аддзел Віцебскага аблвыканкама на экспертызу наконт магчымасці распаўсюджвання часопіса, адзначыў Хамайда. Пасля таго як ён адмовіўся падпісваць пратакол аб канфіскацыі часопісаў і запатрабаваў копію дакумента, Хамайду вызвалілі і вярнулі ўсе нумары выдання. Сваё затрыманне палітык звязвае з выбарамі ў мясцовыя саветы. «Улады баяцца слоў праўды, з якімі са старонак «Беларускіх ведамасцей» звяртаецца да людзей Зянон Пазняк», — сказаў Хамайда. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 лютага ў Віцебску быў затрыманы міліцыяй больш чым на дзве гадзіны актывіст КХП‑БНФ Барыс Хамайда за распаўсюджванне партыйнага часопіса «Беларускія...
|
|