Арцём Дубскі — у штрафным ізалятары
18.02.2010 17:49
—
Новости Общества
|
Арцём Дубскі знаходзіцца ў штрафным ізалятары. Маці палітвязня Алена Дубская даведалася пра гэта сёння, калі прыехала ў магілёўскую папраўчую калонію агульнага рэжыму на спатканне з сынам. Супрацоўнікі калоніі адмовіліся прыняць ад яе перадачу, патлумачыўшы, што Арцём Дубскі ад 10 лютага на 15 сутак пераведзены ў штрафны ізалятар. Алена Дубская даведалася, што Арцёма абвінавацілі ў тым, што аднойчы ён няветліва павітаўся з кімсьці з супрацоўнікаў калоніі, а таксама пачаў збор подпісаў сукамернікаў пад патрабаваннем палепшыць умовы ўтрымання ў калоніі. Цягам 15 сутак Арцём Дубскі ў адзіночнай камеры будзе пазбаўлены шпацыру, магчымасці атрымліваць лісты, пошту, мець спатканні. Арцёма Дубскага пакаралі зняволеннем за парушэнне правілаў адбыцця пакарання ў «справе 14‑ці». Падставай стала тое, што хлопец самавольна з’ехаў ва Украіну. Яго затрымалі летась 13 лютага, калі ён ехаў, каб удзельнічаць у святочнай акцыі ў дзень святога Валянціна. Адвакат Арцёма Дубскага Тамара Сідарэнка будзе абскарджваць пакаранне свайго падабароннага. Паводле праваабаронцаў, 15 сутак у штрафным ізалятары гэта даволі суровая мера для і без таго зняволенага чалавека. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арцём Дубскі знаходзіцца ў штрафным ізалятары. Маці палітвязня Алена Дубская даведалася пра гэта сёння, калі прыехала ў магілёўскую папраўчую калонію агульнага... |
|