Да пяцi хвiлiн на пераконванне. 21.by

Да пяцi хвiлiн на пераконванне

19.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уздзейнiчаць на выбаршчыкаў прэтэндэнты на дэпутацкi мандат змогуць i па радыё

Магчымасцi мясцовага радыёвяшчання — да паслуг кандыдатаў. Лiмiт бясплатнага радыёвыступлення, вызначаны ЦВК, — 5 хвiлiн. Аднак гэта верхняя мяжа, сакратар Цэнтрвыбаркама Мiкалай ЛАЗАВІК не выключае, што калi кандыдатаў у асобнай мясцовасцi будзе шмат, выбаркам можа прыняць рашэнне аб скарачэннi працягласцi выступлення. Кандыдатаў у дэпутаты Мiнскага гар- i аблсавета можна будзе паслухаць у эфiры радыёстанцыi "Сталiца". У эфiры абласных тэлерадыёкампанiй прагучаць выступленнi кандыдатаў у дэпутаты абласных Саветаў, раённага i гарадскога радыё — Саветаў базавага ўзроўню. Дату i час кожнага выступлення вызначыць жараб'ёўка. Сакратар Цэнтральнай камiсii нагадаў, што змест свайго выступлення вызначае сам кандыдат, аднак ён павiнен адпавядаць патрабаванням заканадаўства. Пры невыкананнi iх кандыдату можа быць адмоўлена ў выступленнi. Заўжды турбуюцца i наконт роўных магчымасцяў кандыдатаў, аднолькавага доступу да СМI. "Мы абавязаныя забяспечыць роўнасць", — заўважыла Лiдзiя Ярмошына.

Каб не кiдаць цень...

Валерый МIЦКЕВIЧ пакiнуў свой пост у Цэнтрвыбаркаме па этычных меркаваннях

На ўчарашнiм пасяджэннi Цэнтральнай камiсii было вырашана i кадравае пытанне. Намеснiкам старшынi Цэнтрвыбаркама абраны Вадзiм IПАТАЎ, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства i прававых даследаванняў. Такiм чынам, ён змянiў свайго папярэднiка Валерыя Мiцкевiча ўжо на абодвух яго пастах (i ў Цэнтры, i ў Цэнтральнай камiсii). Спадар Мiцкевiч падаў заяву аб вызваленнi ад пасады ў ЦВК у сувязi з прызначэннем яго намеснiкам кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. "З этычных меркаванняў ён прыняў рашэнне пакiнуць свой пост у Цэнтральнай камiсii, каб нiхто не мог кiнуць камень у незалежнасць Цэнтрвыбаркама, асаблiва падчас прэзiдэнцкiх выбараў", — пракаментавала Л. Ярмошына.

Ала МАЧАЛАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уздзейнiчаць на выбаршчыкаў прэтэндэнты на дэпутацкi мандат змогуць i па радыё Магчымасцi мясцовага радыёвяшчання — да паслуг кандыдатаў. Лiмiт бясплатнага радыёвыступлення, вызначаны ЦВК, — 5 хвiлiн. Аднак гэта верхняя мяжа, сакратар Цэнтрвыбаркама Мiкалай ЛАЗАВІК не выключае, што калi кандыдатаў у асобнай мясцовасцi будзе шмат, выбаркам можа прыняць рашэнне аб скарачэннi працягласцi выступлення.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика