Застацца верным... сабе
19.02.2010
—
Новости Общества
|
Чытаю допiс паважанага, такога катэгарычнага апанента, i мiжволi ўсмiхаюся да вушэй. Але ж, жанчыны "прыдумалi" здраду духоўную i ўвогуле здраду — яшчэ ў часы Адама, каварна прамяняўшы мужа на яблык... Гэта ўвогуле ў мужчынскiм звычаi — рабiць акцэнт на тым, што "яна першая пачала". А з уласных вачэй калi бярвенне вымаць будзем, шаноўнае спадарства? Гэта ж дадумаўся нейкi разумнiк-"навуковец"(каб ведала дакладна, хто — рукi паадрывала б!) абвясцiць як няўхiльны факт, што мужчына — палiгамны па натуры. І адразу мужыкi ўсяго свету ўзялi на ўзбраенне гэты досвед, радасна размахваючы iм, як сцягам свабоды на барыкадах. Не, дакладней — як iндульгенцыяй на ўсё жыццё: маўляў, схадзiў налева — дык няма чаго абурацца, мала мне адной жанчыны, маю права налева, гэта прыродай закладзена... Чамусьцi гэтыя сэксуальныя актывiсты забываюцца на маленькую дробязь: прыродай закладзена, што самец, перш чым будзе дапушчаны да цела, павiнен перамагчы ў бiтве за самку iншых прэтэндэнтаў. Хто не верыць — можа па вясне ў найблiжэйшы заапарк зазiрнуць. I пакiньце убаку састарэлыя перакананнi "на дзесяць дзяўчат па статыстыцы дзевяць хлапцоў, значыць, мне дзве". Ты вось узгадваеш, што жанчын абурае факт духоўнай здрады каханых, а мужчын — фiзiчнай. Па маiх жа назiраннях, людзi — незалежна ад полу — найчасцей не даруюць iншым тыя заганы, да якiх схiльныя самi. Так, хлус шчыра крыўдуе, калi яго падманваюць, манiпулятар — калi бачыць бы ў люстэрку ўласную тактыку, а здраднiк загадзя пачынае падазраваць i раўнаваць "палавiнку" — калi я здольны, то i ён/яна таксама... Хоць мне здаецца, што бiблейскае "вока за вока" тут цалкам справядлiвае. Здраджваеш, падманваеш чужы давер, разлiчваючы, што чалавек ад цябе так цi iнакш, эмацыйна цi духоўна, залежыць, таму ўсё даруе, нават калi даведаецца? Альбо прыкрываешся цынiчным "я ж ёй нiчога не абяцаў, мы абодва свабодныя людзi"? То памятай, прынцып бумерангу нiхто не адмяняў, таму будзь гатовы ў адзiн не надта добры момант апынуцца на месцы "рагатага", падманутага i пакрыўджанага. I нiякiя самаапраўданнi, што (на поўным сур'ёзе) часам даводзiцца чуць ад сталых быццам бы, дарослых, разумных людзей: "Я проста пераконваюся, што лепшай за яе няма, таму ўсё адно заўжды да яе вяртаюся" — не вызваляюць ад адказнасцi за зробленае. Не перад каханым нават — а цi каханым насамрэч? — чалавекам. Перад сабой. Уражваюць мяне мужы, якiя вiнавацяць ва ўласнай здрадзе... жонку — ах, распусцiлася яна пасля вяселля, патаўсцела, падурнела, перастала сачыць за сабой i г.д. Зрэшты, як i жонкi, якiя кiваюць на тое, што муж iх не разумее. Так i хочацца спытаць: а раней як было? Жылi вы, не тужылi, а потым — бац! — iншапланецяне падклалi ў ложак зусiм чужога, дрэннага, непрыемнага чалавека? Цi ўсё адбывалася iнакш, i вы таксама не заўжды былi белым i пушыстым? То выйсце побач: чужыя — разыходзьцеся, як у моры караблi, родныя i блiзкiя — пераадольвайце ўзаемную душэўную ляноту, эгаiзм, крыўдачкi i непаразуменнi, пачынайце нешта мяняць у кансерватыўнасцi. Гэта ўсё ж больш сумленна, чым рабiць "як усе" — паводле сацапытанняў, i без таго iнстытут сям'i перажывае не лепшыя часы, у краiнах Еўропы i ў Расii толькi чвэрць сужэнцаў захоўваюць вернасць адно аднаму... Карацей, я да чаго — зноў да таго, што ўсякую праблему пачынаць вырашаць трэба з сябе. А здрада здрадай застаецца, як ты яе нi назавi — хоць экзiстэнцыяльнай. P.S. Хлопец, якi першым у жыццi пазваў мяне замуж, таксама быў Аляксандрам. Але я за яго не пайшла. Вырашыла не здраджваць сабе. Хлопец, якi першым у жыццi пазваў мяне замуж, таксама быў Аляксандрам. Але я за яго не пайшла. Вырашыла не здраджваць сабе.Вікторыя Целяшук. Пра здраду... духоўнуюШчыра ўпэўнены, што такое паняцце, як духоўная здрада, прыдумалi нашы каханыя, непаўторныя, такiя вечна разумныя жанчыны. А псiхолагi, каб iх неяк падтрымаць, проста прыдумалi катэгорыi здрады. Ужо калi пiсаць па тэме шчыра, прызнаюся ў тым, што першы сэксуальны вопыт (яшчэ з мiнулага стагоддзя... Колькi ж ужо гадоў прайшло?) быў менавiта з дзяўчынай, дарэчы, таксама Вiкторыяй, якая вырашыла здрадзiць свайму каханаму. Ды пасля "гэтага" прызналася, што духоўна яна яму не здрадзiла. Каб я захадаў нiякiх не рабiў. Я i не збiраўся. Ён, дарэчы, быў жанатым чалавекам. Гэта маёй знаёмай, вядома ж, не падабалася, вось i вырашыла "пайсцi налева". Маўляў, вось ноч, ён зараз з жонкай, хоць ведае пра мае шчырыя пачуццi, а чым жа я горшая? Знаёмыя святары, з якiмi я пагаварыў, не здзiвiлi каментарыямi па тэме. Пачуў у адказ, што ўсё аднолькава грэх: няважна як здрадзiў — духоўна цi целам. Гэта толькi "хiтрасць" слабых духам людзей — дзялiць здрады на "катэгорыi". I ў прынцыпе я з iмi згодны, нягледзячы на мае ў апошнi час атэiстычныя погляды. Недзе чытаў, што менавiта жанчын абурае, калi iх "паловы" здраджваюць духоўна. Што ж гэта тады за "паловы"? Згодны! А мужчын абурае адпаведна наадварот — фiзiчная здрада каханых. А разважаннi псiхолагаў наконт таго, што жанчыны меней могуць адчуць асалоду пасля сэксу "на баку", бо iх будуць вельмi цiснуць адчуванне вiны i таго, што здраджваючы бацьку дзяцей, здраджвае i апошнiм, мякка кажучы, на мой погляд, спрэчныя. Пры гэтым лiчыцца, што пры наяўнасцi духоўнай блiзкасцi не з мужам, а з iншым мужчынам жанчына можа ў перспектыве перайсцi да апошняга. А цi патрэбна яна будзе яму? I такое меркаванне мне запомнiлася: духоўная здрада ў жанчын часцей прыводзiць да фiзiчнай блiзкасцi. Па логiцы, калi мужчыны — "прымiтыўныя iстоты" — здраджваюць фiзiчна, то ў вынiку могуць дайсцi i да духоўнай здрады? Значыць, атрымлiваюць фантастычныя ўражаннi ў паходах да палюбоўнiц, таксама ў перспектыве могуць "перайсцi" да адной з iх? Ды нiколi! У мiнiмуме выпадкаў! — ведайце, палюбоўнiцы. I хай ён вам гаворыць, што яму з вамi так утульна, так цёпла духоўна, ён не будзе з вамi, нягледзячы на "духоўную блiзкасць". Вельмi цiкава было пачуць словы па тэме ад паважаных жанчын. Адна прызналася, што здраджвала свайму мужу духоўна таму, што не ўсё можа яму расказаць, таму, што нешта скажаш яму, а ён няправiльныя высновы робiць. А той... З iм пра ўсё амаль што можна пагаварыць. I, хай ён таксама несвабодны, галоўнае, што ёсць духоўная блiзкасць. Яшчэ адна жанчына трохi здзiвiла сваiмi разважаннямi. Яна лiчыць, што духоўная здрада — гэта, напрыклад, калi яна — праваслаўная, а жанiх — католiк, i ў яго сям'i традыцыя, каб жанiлiся (выходзiлi замуж) толькi за католiкаў. Яна б "здрадзiла" — змянiла канфесiю. Але мае асабiстыя думкi — калi пачынаюць дзялiць адзiнага Бога на канфесii, гэта ўжо... Ад мужчын пачуў (хто б сумняваўся, што так кажуць) пра карыснасць здрады — фiзiчнай. Маўляў, вяртаюся да жонкi i разумею, што яна ўсё адно лепшая! I яшчэ — вось здрадзiў жонцы, быццам бы пакахаў iншую, а дзе гарантыя, што i iншай не здраджу? Мужчынская логiка: спадабалася жанчына — i ўперад! Навошта з ёй потым у ложку думаць, як здрадзiў сваёй жонцы? Мо i заблытана трохi апiсаў свае думкi, але, пагадзiся, бясспрэчна: чалавек — адзiнае цэлае фiзiчна i духоўна. I калi "фiзiка" i "лiрыка" ў чалавеку пачынаюць канфлiктаваць (па рознаму здраджваць), гэта ўжо трэба браць талоны да ўрачоў. Здрадзiў (здрадзiла) дык здрадзiў, i якiя тут могуць быць яшчэ апраўданнi? Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чытаю допiс паважанага, такога катэгарычнага апанента, i мiжволi ўсмiхаюся да вушэй. Але ж, жанчыны "прыдумалi" здраду духоўную i ўвогуле здраду — яшчэ ў часы Адама, каварна прамяняўшы мужа на яблык... Гэта ўвогуле ў мужчынскiм звычаi — рабiць акцэнт на тым, што "яна першая пачала". А з уласных вачэй калi бярвенне вымаць будзем, шаноўнае спадарства?
|
|