ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

20.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Помста жонцы i падатковай

Жыхар штата Тэхас на сваiм лёгкаматорным самалёце ўрэзаўся ў сямiпавярховы офiсны будынак у горадзе Осцiн, дзе размяшчаўся офiс падатковай службы. У вынiку гэтага iнцыдэнту загiнулi двое, у тым лiку i сам атакуючы. Адразу пасля iнцыдэнту ў паветра былi падняты два знiшчальнiкi F-16. Будынак падатковай загарэўся, раненнi атрымалi сама меней трынаццаць чалавек, адзiн знiк без весткi.

Пiлотам самалёта быў 53-гадовы амерыканец Джозэф Эндру Стэк, якi зарабляў на жыццё распрацоўкай праграмнага забеспячэння. Напярэдаднi тэракту ён змясцiў у iнтэрнэце перадсмяротнае пасланне на шасцi старонках, у якiм выступiў з абвiнавачваннямi супраць шматлiкiх дзяржаўных i фiнансавых iнстытутаў краiны, у тым лiку службы ўнутраных прыбыткаў Тэхаса (яго прадстаўнiцтва знаходзiлася ў разбураным будынку), каталiцкай царквы, экс-прэзiдэнта ЗША Джорджа Буша, дзейнай сiстэмы медыцынскага страхавання, амерыканскiх банкаў i жонкi, з якой ён зусiм нядаўна ўзяў шлюб.

Нованароджаны? Прызыўнiк!

У Расii з'явяцца электронныя пашпарты прызыўнiка, якiя будуць заводзiцца на ўсiх хлопчыкаў з самага нараджэння. Гэту iнфармацыю агучыла начальнiк упраўлення ваеннай адукацыi, намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення кадраў Мiнiстэрства абароны Расii Тамара Фальцава.

"Першапачаткова разглядалася, што так званыя электронныя пашпарты прызыўнiкоў будуць уводзiцца ў краiне з 10-гадовага ўзросту хлопчыкаў. Цяпер гэта палажэнне ўдакладняецца, i, хутчэй за ўсё, такiя пашпарты будуць уводзiцца з моманту нараджэння немаўлят мужчынскага полу", — цытуе Фальцаву "Інтэрфакс".

Гэта палажэнне ўключана ў канцэпцыю федэральнай сiстэмы падрыхтоўкi грамадзян да ваеннай службы да 2020 года i павiнна ўвайсцi ў дзеянне з 20 лютага 2010 года. Цяпер асобныя моманты гэтага дакумента ўдакладняюцца на ўрадавым узроўнi. Паводле слоў Фальцавай, электронныя пашпарты прызыўнiка заменяць усе ваенна-ўлiковыя дакументы, якiя iснавалi раней. Дагэтуль у расiйскiх ваенкаматах i iншых органах ваеннага кiравання на прызыўнiкоў заводзiлiся асабiстыя справы, якiя захоўвалiся ў папяровым выглядзе.

Карэец выкраў 1200 пар паношанага абутку

Палiцыя Паўднёвай Карэi арыштавала мужчыну, якi выкраў 1200 пар паношанага абутку. Вялiкую частку крадзяжоў карэец здзейснiў на пахаваннях.

Мужчыну злавiлi, калi ён выкраў адразу тры пары абутку агульным коштам каля двух мiльёнаў прэч (1750 долараў ЗША). Як высветлiлася, 59-гадовы ўладальнiк фiрмы па продажы ўжыванага абутку прыходзiў у розныя ўстановы i на цырымонii развiтання з нябожчыкамi ў старых чаравiках. Паводле традыцыi, ён здымаў абутак ля ўвахода, а на выхадзе абуваў чужы, выбiраючы той, якi пасля мог прадаць даражэй. Палiцыя абшукала склад арыштаванага i выявiла там больш за тысячу пар чаравiкаў, расстаўленых па памерах i падрыхтаваных да продажу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Помста жонцы i падатковай Жыхар штата Тэхас на сваiм лёгкаматорным самалёце ўрэзаўся ў сямiпавярховы офiсны будынак у горадзе Осцiн, дзе размяшчаўся офiс падатковай службы. У вынiку гэтага iнцыдэнту загiнулi двое, у тым лiку i сам атакуючы. Адразу пасля iнцыдэнту ў паветра былi падняты два знiшчальнiкi F-16. Будынак падатковай загарэўся, раненнi атрымалi сама меней трынаццаць чалавек, адзiн знiк без весткi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика