Прадпрымальнiкi будуць абараняцца ад несправядлiвасцi. 21.by

Прадпрымальнiкi будуць абараняцца ад несправядлiвасцi

10.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цэнтр абароны правоў уласнасцi, кiраўнiкоў i прадпрымальнiкаў быў створаны пры Рэспублiканскай канфедэрацыi прадпрымальнiцтва для таго, каб прадстаўляць iнтарэсы прадпрымальнiкаў у судах i iншых дзяржорганах, забяспечваць абарону юрыдычных асобаў ад карупцыйнага цiску i рэйдарскiх захопаў, а таксама каб iнфармаваць дзяржаўныя органы аб праблемах малога i сярэдняга бiзнэсу.

— Мы стварылi структуру, якая будзе "хуткай дапамогай" для кiраўнiкоў прадпрыемстваў, што трапяць у цяжкую сiтуацыю, — сказаў на прэс-канферэнцыi старшыня Мiнскага сталiчнага саюза прадпрымальнiкаў i працадаўцаў Уладзiмiр Карагiн, якi i стаў дырэктарам новага цэнтра. — Гэта будзе канкрэтны iнструмент барацьбы з несправядлiвасцю, з карупцыйнымi злачынствамi, рэйдарскiмi захопамi, адным словам — гэта будзе ўмацаванне беларускага бiзнэсу, законнасцi i парадку. Мы правялi кансультацыi з органамi генеральнай пракуратуры, Мiнiстэрствам юстыцыi, Вышэйшым Гаспадарчым Судом i паўсюль атрымалi разуменне i ўхваленне наконт стварэння гэтага цэнтра.

— Калi ў памылцы вiнаватыя дзяржорганы, дзяржаўныя служачыя, то навошта гэтую вiну перакладваць на прадпрымальнiкаў? Гэта несумленная гульня, — лiчыць юрыст Ларыса Лiпень, дырэктар выдавецтва "Дыкта". — Адна рэч, калi быў хабар, былi падроблены дакументы, ну а калi не, то трэба прыцягваць да адказнасцi тых асобаў, якiя прымалi рашэннi.

Дарэчы, Уладзiмiр Карагiн запэўнiў, што цэнтр i ён асабiста нiколi не будзе абараняць злачынцаў — дапамога будзе аказвацца толькi тым, хто пацярпеў ад несправядлiвасцi. Таксама Уладзiмiр Мiкалаевiч лiчыць, што без развiцця прававога поля цяжка казаць i пра прыцягненне iнвестыцый у краiну:

— Без развiцця прававога поля iнвестар можа патануць у кiслотным асяродку негатыўнага стаўлення да бiзнэсу, заблытацца ў розных узгадненнях i залiшнiх адмiнiстрацыйных працэдурах, частай несправядлiвасцi, калi дэталёва не разбiраюцца ў лёсе прадпрыемства, яго ўласнасцi i кiраўнiцтва... Як бы нi заклiкалi Прэзiдэнт i прэм'ер-мiнiстр iнвестараў, калi наша тэрыторыя не будзе тэрыторый закону, калi кiраўнiк не будзе прымаць эканамiчныя рашэннi без боязi, калi будуць квапiцца на створаную прадпрымальнiкам уласнасць, то нiякi iнвестар сюды не прыйдзе...

Як падкрэслiла Яўгенiя Бачурная, намеснiк дырэктара Цэнтра абароны правоў уласнасцi, кiраўнiкоў i прадпрымальнiкаў, згодна з заканадаўствам, новы цэнтр можа аказваць паслугi толькi юрыдычным i фiзiчным асобам, якiя з'яўляюцца членамi Рэспублiканскай канфедэрацыi прадпрымальнiцтва або рэгiянальных бiзнэс-саюзаў.

Павел Бераснеў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтр абароны правоў уласнасцi, кiраўнiкоў i прадпрымальнiкаў быў створаны пры Рэспублiканскай канфедэрацыi прадпрымальнiцтва для таго, каб прадстаўляць iнтарэсы прадпрымальнiкаў у судах i iншых дзяржорганах, забяспечваць абарону юрыдычных асобаў ад карупцыйнага цiску i рэйдарскiх захопаў, а таксама каб iнфармаваць дзяржаўныя органы аб праблемах малога i сярэдняга бiзнэсу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика