АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

07.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першыя ластаўкі вярнуліся ў Беларусь з выраю. Вясковая ластаўка была заўважаная ў выхадныя на поўдні краіны, у Тураве. Пачалі вяртацца з зімоўкі і белыя буслы.

Пенсіянер з Мінска падпаліў жонку і гасцей пасля сумеснага застолля. Пасля вялікай колькасці выпітага спіртнога жонка пенсіянера і госці заснулі. У гэты час гаспадар хадзіў за дабаўкай у краму. Вярнуўшыся, ён хацеў працягваць застолле, але не было з кім. Разбудзіць сабутэльнікаў не ўдалося, тады чалавек узяў бутэльку з растваральнікам, абліў прысутных і падпаліў. Жонка і адзін з гасцей абышліся апёкамі, а другі госць, жыхар Мінскага раёна, быў дастаўлены ў бальніцу, дзе памёр.

У Мінску ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны могуць бясплатна зрабіць свой фотапартрэт. Арганізатарам дабрачыннай акцыі выступіла ЗАТ "Вілія". Для ўдзельнікаў вайны арганізуюць бясплатную фотасесію і вырабяць для іх партрэт памерам 20х30. Зрабіць здымкі можна ў любой з 40 фотастудый ЗАТ "Вілія", размешчаных на тэрыторыі Мінска. Акцыя прысвечаная 65-годдзю Вялікай Перамогі.

У Беларусі за сакавік выяўлена 96 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Сярод рэгіёнаў рэспублікі ў сакавіку, як і ў папярэднія месяцы, па колькасці выпадкаў ВІЧ-інфекцыі лідзіруе Гомельская вобласць (35). На 1 красавіка г.г. агульная колькасць зарэгістраваных у Беларусі выпадкаў ВІЧ-інфекцыі дасягнула 10 тыс. 966.

Кіроўца, які не мае правоў на кіраванне аўтамабілем, на Вялікдзень урэзаўся ў прыдарожны крыж у Полацкім раёне. 24-гадовы мужчына вечарам на ўездзе ў адну з вёсак не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў прыдарожны крыж. Машына з'ехала ў кювет, кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр у бальніцы на наступны дзень. Абставіны ДТЗ высвятляюцца.

У Аўстрыі няпоўнагадовым забаранілі карыстацца паслугамі салярыяў у сувязі з павышанай рызыкай развіцця меланомы (раку пігментных клетак скуры) пад дзеяннем ультрафіялетавага выпраменьвання. Аналагічная забарона прынята ў Германіі і Францыі, адпаведныя законапраекты разглядаюцца ўрадамі іншых еўрапейскіх краін. У Бразіліі з лістапада 2009 года выкарыстанне салярыяў у эстэтычных мэтах цалкам забаронена для ўсіх грамадзян. Прычынай для гэтых ініцыятыў стаў шэраг навуковых работ, якія сведчаць пра канцэрагеннасць выпраменьвання, якое прымяняецца ў салярыях: захапленне штучным загарам ва ўзросце да 35 гадоў павышае рызыку захварэць на меланому на 75 працэнтаў. На падставе гэтых звестак Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) афіцыйна прылічыла апараты для загару да найбольш значных фактараў рызыкі развіцця раку (разам з цыгарэтамі, мыш'яком, азбестам, гарчычным газам і іншымі).

  ПОЎНЫ АБЗАЦ

На некалькіх звалках кітайскай сталіцы ўстаноўлены гіганцкія гарматы, якія распыляюць у паветра дзясяткі літраў араматычных рэчываў на адлегласць да 50 метраў. У маі 100 гармат павінны з'явіцца на самай вялікай звалцы Асвэй. Акрамя таго, чыноўнікі маюць намер прыкрыць сметнік пластыкавай плёнкай. У ваколіцах Пекіна размешчана каля 200 легальных і нелегальных звалак. Штодзень у горадзе з насельніцтвам 17 млн чалавек утвараецца 18 тыс. тон смецця. Заводы па перапрацоўцы адходаў могуць справіцца толькі з 11 тыс. тон. Улады хочуць будаваць заводы для спальвання смецця, аднак гэтая ініцыятыва натыкаецца на супраціўленне мясцовага насельніцтва, якія баяцца, што заводы будуць атручваць наваколле. Таму пакуль спыніліся на араматызацыі паветра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На некалькіх звалках кітайскай сталіцы ўстаноўлены гіганцкія гарматы, якія распыляюць у паветра дзясяткі літраў араматычных рэчываў на адлегласць да 50 метраў. У маі 100 гармат павінны з'явіцца на самай вялікай звалцы Асвэй. Акрамя таго, чыноўнікі маюць намер прыкрыць сметнік пластыкавай плёнкай. У ваколіцах Пекіна размешчана каля 200 легальных і нелегальных звалак. Штодзень у горадзе з насельніцтвам 17 млн чалавек утвараецца 18 тыс. тон смецця. Заводы па перапрацоўцы адходаў могуць справіцца толькі з 11 тыс. тон. Улады хочуць будаваць заводы для спальвання смецця, аднак гэтая ініцыятыва натыкаецца на супраціўленне мясцовага насельніцтва, якія баяцца, што заводы будуць атручваць наваколле. Таму пакуль спыніліся на араматызацыі паветра.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика