Паляўнічы і рыбак. 21.by

Паляўнічы і рыбак

08.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

— Мой дзед быў паляўнічым з вялікай літары і перадаў мне шмат сакрэтаў гэтага старажытнага мужчынскага промыслу, — кажа Аляксандр. — Я з дзяцінства ведаў, як можна перахітрыць звера, падкрасціся да яго неўпрыкмет. Наогул, бачыць і разумець таямнічы навакольны свет, захапляцца прыродай, любіць яе ў любое надвор'е.

У Пастаўскім лясгасе Аляксандр Пайлак болей чым спецыяліст, які займаецца толькі падлікам і зімовай падкормкай звяроў, аховаю іх ад браканьераў ды наладжваннем сезонных паляванняў. Ягонымі рукамі аздоблены куточкі для адпачынку на лясных дарогах і дамок паляўнічага з прылеглай да яго тэрыторыяй. Асабліва ў доме паляўнічага ўражваюць карціны, намаляваныя алейнымі фарбамі. Тут Аляксандр праявіў сябе напоўную ў якасці жывапісца. Паляўнічыя — і свае, беларускія, і замежныя ў захапленні ад афармлення і ўмоў адпачынку. І як тут не пагадзіцца з распаўсюджаным выказваннем, што егер — твар паляўнічай гаспадаркі.

— Маляваннем я вылучаўся яшчэ ў школе, марыў набыць прафесію мастака, спрабаваў паступіць нават у Бабруйскае вучылішча, дзе рыхтуюць спецыялістаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Але ў мяне не было элементарнай класічнай падрыхтоўкі, — са шкадаваннем прыгадвае разьбяр-самавук.

Але прыродныя здольнасці вялі яго час ад часу і па мастакоўскай дарозе. Аляксандр адначасова і вучыўся, і выконваў працу мастака-афарміцеля: і падчас армейскай службы, і працуючы на адзіным у Варапаеве прадпрыемстве, — дрэваапрацоўчым камбінаце. Разьбярствам егер займаецца адносна нядаўна, паглядзеўшы, як робяць гэта маладыя і адукаваныя спецыялісты. Калі ж атрымаліся ў самога першыя фігуры — у асноўным казачныя персанажы, Пайлак зразумеў, што шмат гадоў марнаваў у сабе скульптара. Цяпер усё часцей бачыць у звычайным кавалку дрэва вобразы, выявы, твары. Але не адмаўляецца і ад аздаблення паляўнічых трафеяў, і ад жывапісу. У мясцовым праваслаўным храме знаходзяцца тры абразы, намаляваныя Пайлаком па замове святара.

— Аднойчы я пачуў у царкве, як людзі перашэптваліся, гледзячы на мой абраз: які прыгожы! Гэта для мяне была найлепшая ўзнагарода.

Анатоль Кляшчук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Мой дзед быў паляўнічым з вялікай літары і перадаў мне шмат сакрэтаў гэтага старажытнага мужчынскага промыслу, — кажа Аляксандр. — Я з дзяцінства ведаў, як можна перахітрыць звера, падкрасціся да яго неўпрыкмет. Наогул, бачыць і разумець таямнічы навакольны свет, захапляцца прыродай, любіць яе ў любое надвор'е.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика