“Перазагрузка” з Зянонам Ломацем
24.04.2010 11:42
—
Новости Общества
|
“Прамая лінія” з Ломацем анансавалася даволі шырока, у тым ліку і на сайце Камітэта дзяржкантролю. “Падчас правядзення мерапрыемства з кіраўніком галоўнага кантрольнага ведамства краіны можна падзяліцца меркаваннямі аб праблемах рэгіёна, выказацца аб рабоце службовых асоб, — пісалі ў анонсе да “прамой лініі”. — Старшыня КДК чакае ад суразмоўцаў канструктыўных прапаноў, накіраваных на павышэнне ўзроўню жыцця, выяўленне адмоўных тэндэнцый у эканоміцы, пошук рэзерваў для сацыяльна-эканамічнага развіцця сталіцы, Мінскай вобласці і рэспублікі ў цэлым... Для галоўнага кантрольнага ведамства аднолькава важны як інтарэсы дзяржавы, так і праблемы простага чалавека. Таму кожны факт парушэнняў стане прадметам стараннага разгляду, а слушныя прапановы паслужаць асновай для прыняцця рашэнняў”. Напярэдадні “прамой лініі” старшыня Камітэта дзяржкантролю нават выступіў са зваротам да жыхароў Мінска і Мінскай вобласці. “Карысць ад такіх зносін — узаемная: з аднаго боку, грамадзяне, законныя інтарэсы якіх ушчамляюцца, пасля нашага ўмяшання знаходзяць жаданае; з іншага боку, камітэт атрымлівае ад суразмоўцаў звесткі для аналізу і нават для праверак, — сказаў Ломаць. — Падчас папярэдніх “прамых ліній” мне паступала велізарная колькасць тэлефонных званкоў. Было шмат грунтоўных прапаноў ад людзей неабыякавых, тых, хто не праходзіць міма вострых праблем, а галоўнае — прапануе шляхі іх вырашэння”. Мы паспрабавалі дазваніцца да Зянона Кузьміча, каб таксама задаць яму шэраг пытанняў, у тым ліку датычных і яго самога. Аднак безвынікова. Некалькі гадзін тэлефон суха адказваў: “На данном направлении перегрузка”. А калі званілі з мабільнага, то выклік наўпрост зрываўся. Што гэта значыць? Чаму нельга дазваніцца да чыноўніка па тым нумары тэлефона, які ён сам пакінуў для сувязі? У даведачнай службе Нацыянальнага аператара электрасувязі “Белтэлеком” патлумачылі: “Можа быць некалькі прычын, па якіх тэлефон спасылаецца на перагрузку: альбо тэлефонны апарат адключаны, альбо выхад на лінію заняты. Што значыць выхад заняты? Гэта калі адразу многа людзей тэлефануюць на канкрэтны нумар, а на АТС абмежаваная колькасць выхаду ліній. Таму і чуеце: “На лініі перагрузка”. Варта заўважыць, што Зянон Ломаць быў на тэлефоннай сувязі з 13 да 16 гадзін і сумленна адказваў на пытанні і прапановы тых, каму пашчасціла дазваніцца да яго. Але і ў палове 17-й гадзіны на лініі таксама была перагрузка... Можна зрабіць выснову, што людзям ёсць пра што расказаць высокім чыноўнікам, але магчымасцей дастукацца да іх не так ужо і шмат. Дый не кожны дзень міністры выходзяць на прамую сувязь. Многія проста палохаюцца элементарных (жыццёвых) пытанняў. Таму, відаць, і здараюцца такія “перагрузкі”. Між іншым, не так даўно вядомы хакейны трэнер Міхаіл Захараў у адным са сваіх інтэрв’ю заўважыў, што атрымаў заўвагу ад кіраўніка дзяржавы за тое, што абышоў яго ў так званым рэйтынгу папулярнасці. Калі меркаваць па колькасці жадаючых уступіць у кантакт з Ломацем, то неўзабаве падобную заўвагу ад Лукашэнкі атрымае і ён... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак, 19 красавіка, старшыня Камітэта дзяржкантролю Зянон Ломаць адказваў на тэлефанаванні жыхароў Мінска і Мінскай вобласці
|
|