РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

05.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ветэранам — бясплатны праезд

Увесь гэты тыдзень да 9 мая ўключна ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Брэстчыны могуць бясплатна ездзіць транспартам ААТ "Брэстаблаўтатранс".

Бясплатны праезд ветэранам прапаноўваецца ў аўтобусах і мікрааўтобусах гарадскіх, прыгарадных і міжгародных маршрутаў у межах Брэсцкай вобласці. Для праезду па горадзе дастаткова паказаць пасведчанне ветэрана, а для міжгароднай паездкі ў адпаведнасці з пасведчаннем выпішуць бясплатны квіток.

Яна СВЕТАВА.

Дарогі для прыёму ветэранскіх дэлегацый гатовыя

Прадпрыемствы дэпартамента "Белаўтадар" завяршылі комплекс работ па падрыхтоўцы рэспубліканскіх аўтадарог да летняй эксплуатацыі.

У прыватнасці, было пафарбавана і адрамантавана каля 800 кіламетраў бар'ернай агароджы, больш за 5 тысяч дарожных знакаў, каля 100 тысяч сігнальных слупкоў і 5 тысяч аўтапавільёнаў. Усяго з пачатку года на рэспубліканскай сетцы ліквідавана больш за 140 тысяч квадратных метраў ямачнасці. Дарожныя службы распачалі разметку праезнай часткі: зараз нанесена больш за 3 тысячы кіламетраў ліній разметкі.

Сёлета працэс падрыхтоўкі дарог да летняга сезону меў асаблівую спецыфіку, звязаную са святкаваннем 65-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Таму асаблівая ўвага надавалася маршрутам руху дэлегацый на святкаванне Дня Перамогі. Гэта, напрыклад, датычыла аўтадарогі М-1/Е-30 Брэст — Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі, М-2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт "Мінск", М-3 Мінск — Віцебск з пад'ездам да Хатыні і іншыя. Былі таксама прыведзены ў парадак размешчаныя ўздоўж рэспубліканскіх аўтатрасаў помнікі, абеліскі і мемарыяльныя комплексы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Беларусь адстойвае захаванне існуючых пошлінаў на легкавыя аўтамабілі

Беларусь адстойвае захаванне ў Мытным саюзе існуючых пошлінаў на легкавыя аўтамабілі для фізічных асобаў. Аб гэтым заявіў журналістам у Брэсце першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Гошын, перадае БЕЛТА.

Канчатковае рашэнне па пошлінах будзе прымацца на ўзроўні экспертаў трох краін, якія займаюцца падрыхтоўкай дакументаў. Уладзімір Гошын падкрэсліў, што Беларусь адстойвае пазіцыю па захаванні дзеючых на гэты момант унутры краіны пошлінаў для фізічных асобаў на ўвозімыя аўтамабілі. Пры гэтым першы намеснік старшыні ДМК не выключыў магчымасці ў выпадку захавання нізкіх пошлінаў увядзення для грамадзян Беларусі абмежаванняў на адчужэнне транспартных сродкаў. "Мы добра ўсведамляем, што, захоўваючы дзеючыя пошліны, павінны будзем узяць на сябе нейкія абмежаванні. Магчыма, будзе вернута становішча, якое абмяжоўвае права адчужэння аўтамабіля на працягу двух або трох гадоў па дзеючых сёння стаўках", — растлумачыў Уладзімір Гошын.

"Мы ж аднолькавыя"

Не зусім звычайнага парушальніка затрымалі пільныя мытнікі на пункце пропуску беларуска-ўкраінскай мяжы "Макраны".

Жанчына спрабавала перасячы мяжу па чужым пашпарце. Але яна была вельмі падобная на тую, што змешчана на здымку ў дакуменце. Аказалася, што парушальніца ўзяла пашпарт сястры, а з сястрой яны блізняты. Ды вось толькі падарожніца не мела права ехаць за мяжу, бо ў сваёй краіне мае праблемы з законам.

Яна СВЕТАВА.

Расплата за здраду

У Любанскім раёне муж адным стрэлам разбіў любоўны трохкутнік

У сям'і 53-гадовага брыгадзіра трактарнай брыгады з Любанскага раёна, які пабраўся шлюбам з 35-гадовай запраўшчыцай трактарнай тэхнікі, здавалася б, было ўсё гладка. Але да пары да часу. Пакуль ён летам мінулага года не даведаўся, што жонка здрадзіла яму з яго ж падначаленым — 35-гадовым трактарыстам. Падзеі разварочваліся як у класічным любоўным трохкутніку: сваркі, просьбы спыніць любоўную сувязь і пагрозы забойствам, якія ў рэшце рэшт спраўдзіліся. У мінулую пятніцу каля дзевяці гадзін вечара раўнівы муж з абрэзам паляўнічай стрэльбы прыехаў у вёску, у якой жыў палюбоўнік жонкі, і стрэліў яму ў жывот. Сапернік ад атрыманых цялесных пашкоджанняў загінуў на месцы.

Надзея ДРЫЛА.

Маршрутка ўехала ў сцяну

Вадзіцель маршрутнага таксі № 10 у Брэсце на дарозе адчуў сябе дрэнна і, відаць, страціў прытомнасць.

Некіруемы аўтамабіль вылецеў на тратуар ў раёне прыпынку "МОПРА" па праспекце Машэрава, зачапіў дзве легкавушкі і ўрэзаўся ў сцяну шматпавярхоўкі. У салоне было 12 пасажыраў. Яны атрымалі лёгкія траўмы і пасля аказання медыцынскай дапамогі былі адпушчаныя дадому. Вадзіцель "ГАЗэлі" атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. Акурат на гэтым месцы два гады таму рушыў па дарозе некіруемы тралейбус. Машына "чапляла" легкавушкі, стукалася ў грузавікі, але ў 2008 годзе, на шчасце, абышлося без ахвяраў.

Яна СВЕТАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ветэранам — бясплатны праезд Увесь гэты тыдзень да 9 мая ўключна ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Брэстчыны могуць бясплатна ездзіць транспартам ААТ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика