ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

05.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзярждума адправіць гастарбайтараў з СНД на дактыласкапію

Дзярждума РФ разгледзіць у другім чытанні праект паправак у дзейны федэральны закон " Аб прававым становішчы замежных грамадзян у РФ". Паводле гэтага дакумента, ва ўсіх жыхароў былых савецкіх рэспублік, якія хочуць працаваць у Расіі, будуць браць адбіткі пальцаў. Акрамя таго, грамадзян, якія прыбываюць у РФ у адпаведнасці з дамовай пра бязвізавы рэжым, будуць фатаграфаваць пры выдачы дазволу на працу.

У лютым 2010 года статс-сакратар ФМС Кацярына Ягорава распавяла, што папраўкі крануць найперш тых мігрантаў, якія працуюць у фізічных асобаў. Да іх ліку адносяцца выхавальнікі, садоўнікі, вартаўнікі і іншы абслуговы персанал. Гаворка ідзе аб працах, не звязаных з прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Для атрымання дазволу на працу працоўным мігрантам трэба будзе аформіць адмысловы патэнт. За яго прыйдзецца заплаціць 1000 рублёў. Патэнт будзе выдавацца на тэрмін ад аднаго да трох месяцаў. Пасля яго можна будзе падоўжыць на тэрмін да аднаго года. Гэты дакумент дазволіць мігранту працаваць на тэрыторыі таго суб'екта РФ, у якім ён быў выдадзены.

Ахмадзінежад заклікаў ЗША да адказнасці з трыбуны ААН

Галоўным пытаннем першага дня канферэнцыі ААН, прысвечанай Дамове пра нераспаўсюджанне ядзернай зброі, стала іранская атамная праграма, паведамляе Dеutsсhе Wеllе.

У Нью-Ёрку 3 мая пачалася канферэнцыя ААН па выкананні міжнароднай Дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі. Адкрываючы яе, Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун у чарговы раз папярэдзіў пра небяспеку новай гонкі ядзернага ўзбраення. "Калі краіны, якія валодаюць атамнай зброяй, не будуць прытрымлівацца палажэнняў дамовы, гэта стане крокам назад", — цытуе Пан Гі Муна агенцтва АFР.

На адкрыцці канферэнцыі генеральны сакратар ААН заклікаў усе краіны, якія яшчэ не далучыліся да дамовы пра нераспаўсюджанне ядзернай зброі, як мага хутчэй ратыфікаваць яе. Яго зварот, у прыватнасці, быў адрасаваны ўрадам Ізраіля, Індыі, Пакістана і Паўночнай Карэі — краін, якія валодаюць, па ўсеагульных перакананнях, значным ядзерным арсеналам.

Галоўным пунктам першага дня канферэнцыі стала іранская атамная праграма. Пан Гі Мун звярнуўся да іранскіх улад з заклікам развеяць падазрэнні міжнароднай супольнасці пра ядзерную праграму Тэгерана і прыняць прапанову МАГАТЭ пра супрацоўніцтва ў вобласці атамных даследаванняў.

Іранскі прэзідэнт выкарыстоўваў трыбуну ААН для крытыкі Злучаных Штатаў. "ЗША не толькі падарвалі атамную бомбу. Яны пагражаюць ёю іншым дзяржавам, у тым ліку маёй", — заявіў Ахмадзінежад. Паводле яго словаў, ЗША, якія распаўсюдзілі над светам "цень страху", з'яўляюцца пагрозай усяму чалавецтву. Ахмадзінежад таксама абвінаваціў Злучаныя Штаты ў дапамозе тэрарыстам і запатрабаваў дэмантаваць ядзерную зброю на амерыканскіх ваенных базах.

Канферэнцыя, на якой сабраліся прадстаўнікі 189 дзяржаў, што падпісалі Дамову пра нераспаўсюджанне ядзернай зброі, працягнецца да 28 мая.

Расія за месяц патраціла чацвёртую частку Рэзервовага фонду

Рэзервовы фонд Расіі ў красавіку скараціўся на 23,4 працэнта — з 1,553 да 1,189 трыльёна рублёў, тады як Фонд нацыянальнага дабрабыту (ФНД) паменшыўся на 1,1 працэнта — з 2,63 да 2,6 трыльёна рублёў. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе Мінфіна.

Рэзервовы фонд няўхільна скарачаецца з 2009 года. Міністэрства неаднаразова заяўляла, што сродкі Рэзервовага фонду будуць фактычна вычарпаны да канца 2010 года. Каб кампенсаваць недахоп сродкаў, урад Расіі выйшаў на знешні рынак запазычанняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзярждума адправіць гастарбайтараў з СНД на дактыласкапію Дзярждума РФ разгледзіць у другім чытанні праект паправак у дзейны федэральны закон " Аб прававым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика