У суд над Каваленкам не пусьцілі журналістаў. 21.by

У суд над Каваленкам не пусьцілі журналістаў

12.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

11.00 З залі суду выдалілі сузаснавальніка Партыі БХД Паўла Севярынца і актывістку Вольгу Шпакоўскую. Судзьдзі Яўгену Бурунову не спадабалася, як заля рэагавала на абвінавачваньне, якое зачытваў абвінаваўца Рудакоў.Севярынец і Шпакоўская пайшлі пісаць скаргу на імя старшыні суду.

Сяргей Каваленка заявіў недавер судзьдзі.

10.39 Рэдактара "Народных навінаў Віцебску" Сяргея Серабро не пусьцілі ў суд.

У залю таксама ня змог прайсьці апэратар Уладзімер Старавераў.

Дагледзеўшы асабістыя рэчы Сяргей Серабра, дзяжурны міліцыянт зьвярнуў увагу на фотаапарат. Супрацоўнік МУС сказаў, што каб прайсьці з такой камэрай, патрэбны дазвол старшыні суду.

На працэс таксама не прапусьцілі сябру КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава.

7 студзеня сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай ёлцы Віцебску. За гэта яго вінавацяць у злосным хуліганстве. Яго таксама вінавацяць у тым, што ён аказаў супраціў міліцыянтам падчас затрыманьня. Паводле двух крымінальных артыкулаў, Сяргею Каваленку пагражае да 5 год абмежаваньня волі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11.00 З залі суду выдалілі сузаснавальніка Партыі БХД Паўла Севярынца і актывістку Вольгу Шпакоўскую. Судзьдзі Яўгену Бурунову не спадабалася, як заля рэагавала на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика