Мінскія міліцыя: Эканомія начнога асвятлення не адбіваецца на аператыўным становішчы. 21.by

Мінскія міліцыя: Эканомія начнога асвятлення не адбіваецца на аператыўным становішчы

22.05.2010 09:33 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аператыўнае становішча ў Мінску з пачаткам рэалізацыі ў горадзе энергазберагальнай праграмы не ўскладнілася. Пра гэта, як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, заявіў намеснік начальніка сталічнай міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Кудзінаў. Такі вывад зроблены на падставе аналізу сітуацыі за некалькі першых сутак, калі з 0.00 да 5.00 на вуліцах працуе на трэць менш, чым раней, асвятляльнага абсталявання.

Пры гэтым, паводле слоў Мікалая Кудзінава, праведзена карэкціроўка адзінай дыслакацыі нарадаў гарадской міліцыі. Цяпер аўтапатрулі надаюць павышаную ўвагу ахове правапарадку на тэрыторыях, якія непасрэдна прылягаюць да ўчасткаў вулічна-дарожнай сеткі. Маршруты пешых нарадаў патрулююць дваровыя тэрыторыі, паркі, скверы, зоны адпачынку.

«У прынцыпе, самі схемы асвятлення ў горадзе разлічаны на тое, што пры такім рэжыме эканоміі ні на вуліцах, ні ў дварах значна не пацямнее. Вядома ж, бывае, што ў тым ці іншым двары не працуе большасць ліхтароў ці асвятленне адсутнічае зусім. Але гэта звязана з якой-небудзь няштатнай сітуацыяй ці дробнымі аварыямі і паломкамі. У такіх выпадках мы стараемся аператыўна звяртаць увагу адпаведных камунальных службаў на неабходнасць устаранення няспраўнасцяў», — сказаў прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аператыўнае становішча ў Мінску з пачаткам рэалізацыі ў горадзе энергазберагальнай праграмы не ўскладнілася. Пра гэта, як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика