Клецк. Алег Нікулін. 21.by

Клецк. Алег Нікулін

25.06.2010 13:51 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алега Нікуліна, рэдактара хрысціянскай газеты з Клецкага раёна, выклікаюць у пракуратуру. Мясцовыя ўлады вырашылі праверыць, ці не з’яўляецца выданне газэты парушэннем закона.

Як паведаміў Алег Нікулін, яму патэлефанаваў участковы міліцыянт і загадаў прыйсці 25 чэрвеня, а 9-й гадзіне ў пракуратуру.

На мінулым тыдні да сп. Нікуліна прыходзіў міліцыянт і браў з яго тлумачэнні адносна выдаванай ім хрысціянскай газеты «Апостальскі ветразь». Таксама міліцыянты апыталі пробашча клецкай парафіі кс. Эрвіна Вячорака, ці не мае ён дачынення да выдання.

«У сваёй газеце я асвятляў пытанні рэлігійнага жыцця. Пра палітыку не пісаў. Выходныя звесткі былі пазначаныя, наклад у межах дазволенага заканадаўствам — 299 асобнікаў», — паведаміў Алег Нікулін.

Пракурор Клецкага раёна Алег Карабкоў патлумачыў, што ў пракуратуру паступіла заява ад выканаўцы абавязкаў старшыні райвыканкама Мікалая Мацуля, у якой той просіць праверыць, ці не з’яўляецца выданне дадзенай газэты парушэннем закона.

У той жа час сп. Карабкоў пацвердзіў, што выходныя звесткі ў газеце маюцца, а памер накладу не перавышае дазволены заканадаўствам. Тым не менш, пракуратура ўсё роўна вырашыла апытаць рэдактара.

«Ні з таго ні з сяго пачалося выданне і распаўсюд газеты. Мы хочам праверыць, хто дазволіў гэта рабіць, і што ўяўляе сабой рэдакцыя, якая, паводле выходных звестак, знаходзіцца ў доме, дзе пражывае Алег Нікулін», — кажа пракурор.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алега Нікуліна, рэдактара хрысціянскай газеты з Клецкага раёна, выклікаюць у пракуратуру. Мясцовыя ўлады вырашылі праверыць, ці не з’яўляецца выданне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика