Суд ЕўрАзЭС не жадае чуць довады Беларусі аб незаконнасці пошлін на нафтапрадукты. 21.by

Суд ЕўрАзЭС не жадае чуць довады Беларусі аб незаконнасці пошлін на нафтапрадукты

26.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эканамічны суд ЕўрАзЭС не жадае чуць довады Беларусі аб незаконнасці спагнання з 1 студзеня 2010 года мытных пошлін на нафтапрадукты. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік міжнародна-прававога аддзела Міністэрства юстыцыі Беларусі Яраслаў Буднік.

"Сёння Беларусь і Расія ўпершыню ў гісторыі свайго супрацоўніцтва маюць сур'ёзны судовы разбор. Падставай для яго паслужылі дзеянні расійскага боку па спагнанню з 1 студзеня гэтага года мытных пошлін на нафтапрадукты", — канстатаваў ён.

Нагадаем, што 25 сакавіка гэтага года ўрад Беларусі ў асобе Міністэрства юстыцыі быў вымушаны звярнуцца ў Суд ЕўрАзЭС для абароны правоў і інтарэсаў Беларусі. Спагнанне пошлін абсалютна відавочна супярэчыць Пагадненню паміж урадам Беларусі і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб свабодным гандлі ад 13 лістапада 1992 года, Пагадненню аб Мытным саюзе паміж Беларуссю і Расіяй ад 6 студзеня 1995 года, пратаколу аб увядзенні рэжыму свабоднага гандлю без выключэнняў і абмежаванняў паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй ад 6 студзеня 1995 года, Дагавору аб стварэнні адзінай мытнай тэрыторыі і фарміраванні Мытнага саюза ад 6 кастрычніка 2007 года. Ёсць яшчэ шэраг дакументаў, у якіх прама забаронена спаганяць пошліны ва ўзаемным гандлі.

"Любы ахвотны можа зрабіць уласныя вывады адносна сутнасці справы, азнаёміўшыся з названымі дакументамі, парушанымі расійскім бокам", — адзначыў Яраслаў Буднік.

Цяпер можна гаварыць аб завяршэнні папярэдняй стадыі судовага разбору. Суд 24 красавіка назначыў дату асноўнага пасяджэння на 7 верасня гэтага года. "Падводзячы вынікі першай часткі судовага працэсу, магу зрабіць вывад, што пакуль суд не жадае чуць довады Беларусі", — сказаў юрыст. Хоць усе зробленыя на гэты час хадайніцтвы Беларусі, напрыклад, аб увядзенні часовай забароны на спагнанне пошлін да вырашэння спрэчкі па сутнасці, грунтуюцца на міжнароднай практыцы судовага вырашэння спрэчак. Яны павінны забяспечыць роўнасць бакоў у працэсе, аб'ектыўны разгляд спрэчкі, мінімізаваць страты нафтахімічных прадпрыемстваў дзвюх краін.

Аднак, мяркуючы па ўсім, расійскі бок ухіляецца ад аператыўнага разгляду спрэчкі, паколькі расійскі водзыў на беларускі іск да гэтага часу не прад'яўлены, сказаў прадстаўнік Мінюста. Ён таксама адзначыў, што міжнародная юрыдычная супольнасць пры ацэнцы справы поўнасцю на беларускім баку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эканамічны суд ЕўрАзЭС не жадае чуць довады Беларусі аб незаконнасці спагнання з 1 студзеня 2010 года мытных пошлін на нафтапрадукты. Аб гэтым паведаміў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика