Адзенне для маладых. 21.by

Адзенне для маладых

26.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шлюбнае адзенне жаніха і нявесты надзялялася асаблівым, сакральным статусам. Адна з самых важных умоў, якія прад'яўлялі да вясельнага адзення, гэта тое, што яно павінна быць новым ці атрыманым у спадчыну ад самых блізкіх сваякоў. Нярэдка вясельныя строі ці іх асобныя элементы выкарыстоўваліся на вяселлях прадстаўнікамі розных пакаленняў.

У моманты статусных пераходаў адзенне выконвала выключна важную ролю. Нават не маючы на сабе адмысловых родавых знакаў у кампазіцыі арнаментаў, яно забяспечвала міжпакаленную духоўную пераемнасць. Такім чынам, структура ДНК, формула крыві, канстытуцыя чалавека, яго імя, родавае адзенне, арнаментальныя знакі на ім — гэта ўсё разам узятае і ёсць фантом чалавечага быцця ў гэтым свеце і адначасова феномен быцця Роду ў нашай светабудове.

Катэгарычна забаранялася прадаваць рытуальнае адзенне (вясельнае, хрысцільнае, "падрыхтаванае на смерць", г. зн. пахавальнае).

У народнай медыцыне вядомыя выпадкі лячэння бяздзетнасці з дапамогай адзення парадзіхі. Сподняя кашуля, у якой была цяжарная жанчына ў момант нараджэння дзіцяці, перадавалася той, у якой доўгі час не нараджаліся дзеці. Але пры гэтым неабходна было ведаць: шчасце дзетанараджэння "пераходзіла" цалкам да іншай жанчыны, а ранейшая ўладальніца кашулі пасля гэтага магла стаць бяздзетнай.

Па ўяўленнях нашых продкаў, шлюбнае адзенне таксама было надзеленае магічнымі ўласцівасцямі, таму яго выкарыстоўвалі як дапаможны сродак падчас родаў, а вэлюмам нявесты (маці) лячылі дзіцячыя "сурокі". Калі памірала жанчына, якой не было каму было перадаць у спадчыну свой вясельны ўбор, яго клалі ў труну.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шлюбнае адзенне жаніха і нявесты надзялялася асаблівым, сакральным статусам. Адна з самых важных умоў, якія прад'яўлялі да вясельнага адзення, гэта тое, што яно...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика