Сонца, аголеная натура, грошы?. 21.by

Сонца, аголеная натура, грошы?

26.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі партал TUT.BY абнародаваў рэйтынг майскіх пошукавых запытаў. Папярэдняя двойка лідараў не здала свае пазіцыі, і тандэм "надвор'е — аголеная натура" зноў абагнаў усе іншыя інтарэсы.

У той час як настрой надвор'я мяняецца па некалькі разоў на дзень, цікавасць да яго стабільна павялічваецца: плюс 7180 запытаў у параўнанні з папярэднім месяцам. Захапленне ж аголенымі целамі ў маі крыху спала. З колькасцю запытаў у 15 500 гэта "мастацтва" мірна адпачывае на другім месцы, круцячы і без таго размораныя гарачым сонцам галовы.

Можна меркаваць, што ўзрасла колькасць гасцей сталіцы: запыт "карта Мінска" прыбавіў тысячу пунктаў, заслужыўшы сёмае месца. Дзясятку лідараў завяршае "суперлато" і "надвор'е ў Мінску". Ахвотнікаў схапіць удачу за хвост зменшылася на паўтары тысячы. Гэты факт, бадай, сведчыць пра тое, што ва ўмовах набліжэння пары водпускаў народ, плачучы ад дыму патухлай надзеі, пачынае ўсведамляць неабходнасць сумленнага заробку.

У ТОП-20 таксама адзначыўся "Беларусбанк" (7050), "праграма ТБ" (6050), "гараскопы" (5930) і "расклад цягнікоў" (5690). Закрывае дваццатку самых папулярных "сталічная мэрыя" і 5650 запытаў "Мінгарвыканкам". Аператары сувязі "Белтэлекам" (4600) і МТС (4580) ідуць амаль упоравень з пастаянным госцем чарта "аўта".

У сувязі з асаблівымі падзеямі мінулага месяца ў рэйтынгу таксама засвяціўся запыт "міс Беларусь-2010" (3430) і "Еўрабачанне-2010" (3060). Варта адзначыць і тое, што думкі пра адпачынак пачалі больш актыўна наведваць галовы, стомленыя ад працоўнай руціны, і водпускам, напрыклад, у Турцыі пацікавілася 1600 грамадзян.

Без надзеі на больш ганаровыя месцы ў канцы чарта пляцецца "гіперандрагенія" (1040), "Белпошта" (1000) і "ў кантакце" (980).

Не выключана, што неўзабаве рэйтынг зведае сур'ёзныя змяненні ў змесце: лета дае магчымасць забыцца на час пра надзённыя праблемы і паглыбіцца з галавой у атмасферу рэлаксу. Хоць малаверагодна, што гарачыя пуцёўкі і пракат шэзлонгаў зоймуць месцы надвор'я і порна, якія ўжо правамерна могуць называцца гаспадарамі рэйтынгу TUT.BY. Тым не менш беларускі партал чакае самага пазітыўнага і жыццесцвярджальнага пошуку ў першы месяц лета.

Май 2010 1. Надвор'е                   31 004 2. аголеная натура     15 435 3. Курсы валют            11 664 4. З рук у рукі                10 190 5. Праца                           9021 6. Аднакласнікі               8494 7. Эротыка                       8204 8. Карта Мінска               8020 9. Суперлато                   7432 10. Надвор'е ў Мінску    7088

Паводле матэрыялаў tut.by.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі партал TUT.BY абнародаваў рэйтынг майскіх пошукавых запытаў. Папярэдняя двойка лідараў не здала свае пазіцыі, і тандэм "надвор'е — аголеная натура"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика