Нешчаслівы нумар 33. 21.by

Нешчаслівы нумар 33

26.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адна з вядучых еўрапейскіх страхавых кампаній "Акса" правяла незвычайны эксперымент і вывела заканамернасць, паводле якой нумарацыя кватэр напрамую звязана з частатой ўзнікнення ў ёй розных праблем.

Як паведаміла брытанская газета Daіly Maіl, спецыялісты страхавой кампаніі вылічылі "асабліва небяспечныя" для жыцця і "самыя шчаслівыя" камбінацыі лічбаў. Высветлілася, што самымі "нешчаслівымі" з'яўляюцца кватэры пад нумарам 33 — менавіта тут адбываецца найбольшая колькасць пажараў, абрабаванняў і затапленняў. А вось нумар 76 у гэтым плане прызнаны самым бяспечным у параўнанні з астатнімі, у такіх кватэрах форс-мажорныя сітуацыі здараюцца выключна рэдка.

— Здаецца, што жыльцам кватэр пад нумарам 31-40 гістарычна не шанцуе, — патлумачыла адна з супрацоўніц страхавой кампаніі Аманда Эдвардс, — а вось кватэры з нумарамі 71-80, наадварот, прыносяць сваім жыльцам удачу.

У працэсе даследавання таксама высветлілася, што большая частка апытаных удзельнікаў эксперыменту засцерагаецца лічбы 13 (кожны восьмы чалавек адмовіўся засяляцца ў кватэру з такім нумарам). Затое нумар 7 літаральна прыцягвае да сябе жыльцоў.

Апроч нумара 33, у лік кватэр з найбольшай рызыкай абрабавання патрапілі: 84, 34, 88, 94, 62, 53, 55, 82 і 23. Уладальнікам кватэр пад нумарамі: 33, 34, 68, 22, 55, 92, 96, 36, 69 і 83 раяць як мага часцей правяраць работу супрацьпажарнай сістэмы.

Акрамя "асабліва небяспечных" камбінацый лічбаў у спецыялістаў атрымалася вылічыць і самы "шчаслівы" нумар — 91. Жыльцам гэтых кватэр, на думку даследчыкаў, увогуле няма пра што клапаціцца.

Падрыхтавала Інга МІНДАЛЁВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна з вядучых еўрапейскіх страхавых кампаній "Акса" правяла незвычайны эксперымент і вывела заканамернасць, паводле якой нумарацыя кватэр напрамую звязана...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика