ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

02.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт саюза прадпрымальнікаў і арандатараў РФ: "Усё, што робіць урад Расіі супраць Беларусі, — гэта злачынства"

Пра гэта вядомы расійскі эканаміст Андрэй Буніч заявіў на прэс-канферэнцыі ў агенцтве РІА "Навіны". Паводле яго меркавання, сваімі дзеяннямі кіраўнікі Расіі шкодзяць у тым ліку і самой Расіі.

Буніч перакананы, што ніякага эканамічнага сэнсу ў нядаўнім расійска-беларускім газавым канфлікце не было. "Патрабаваць ад Беларусі 180 млн долараў, маючы запазычанасць больш як у 200 млн, і пры гэтым учыніць сусветны скандал... Раз няма эканамічнага сэнсу, значыць за канфліктам хаваліся іншыя прычыны", — заявіў эксперт. На яго думку, за гэтым стаіць імкненне Расіі адмовіцца ад інтэграцыі, але зрабіць так, каб віна не ўпала на расійскі бок, каб народ нічога не зразумеў.

Закранаючы пытанні стварэння Мытнага саюза, Буніч назваў пазіцыю Беларусі ў дачыненні да нафтавых пошлін цалкам зразумелай. А вось у дзеяннях Расіі ён угледзеў "жаданне імітаваць і ствараць прафанацыю супрацоўніцтва".

"Страта Беларусі для Расіі невымерна дарагая", — падкрэсліў эксперт.

Лужкоў заклікаў расіян да байкоту малдаўскіх тавараў

Мэр Масквы Юрый Лужкоў заклікаў расіян спыніць пакупкі прадукцыі, вырабленай у Малдове, у знак пратэсту супраць абвяшчэння ў гэтай краіне 28 чэрвеня Днём савецкай акупацыі.

Гэту заяву Лужкоў зрабіў у якасці лідара сталічнага аддзялення "Адзінай Расіі". Ён назваў дзеянні малдаўскіх уладаў праявай "адкрытай варожасці да Расіі". Нагадаем, выканаўца абавязкаў прэзідэнта Малдовы Міхай Гімпу 24 чэрвеня падпісаў указ аб новай памятнай даце — Дні савецкай акупацыі. У гэты дзень па ўсёй краіне павінны праводзіцца жалобныя мерапрыемствы ў памяць ахвяраў таталітарнага рэжыму. 28 чэрвеня было выбрана таму, што ў гэты дзень у 1940 годзе савецкія войскі ўступілі ў Бесарабію і Паўночную Букавіну, на тэрыторыі якіх пазней была ўтворана Малдаўская ССР.

Крысціян Вульф з трэцяй спробы абраны прэзідэнтам Германіі

Прэзідэнтам Германіі абраны кандыдат ад кіруючай кааліцыі Крысціян Вульф. Выбары прэзідэнта ФРГ прайшлі 30 чэрвеня, для абрання Вульфа спатрэбіліся тры туры галасавання.

Прэзідэнт Германіі абіраецца скліканым выключна для гэтай мэты Федэральным сходам, які складаецца з 1224 чалавек — 612 дэпутатаў бундэстага і 612 дэлегатаў ад федэральных земляў. Для перамогі ў першых двух турах кандыдату на пост прэзідэнта неабходна набраць абсалютную большасць у 623 галасы. Пераможцам трэцяга тура аб'яўляецца кандыдат, за якога прагаласавала простая большасць выбаршчыкаў. Вульф у трэцім туры набраў 625 галасоў. Прэзідэнт Германіі абіраецца на пяцігадовы тэрмін.

Фінляндыя пабудуе два новыя атамныя рэактары

Парламент Фінляндыі 1 ліпеня ўхваліў будаўніцтва двух ядзерных рэактараў кампаніямі Teollіsuuden Voіma (TVO) і Fennovoіma. За першы праект прагаласаваў 121 парламентарый, за другі — 120. Супраць выказаліся 71 і 72 дэпутаты адпаведна.

Розніца тлумачыцца тым, што адзін з членаў парламента палічыў, што краіне досыць аднаго ядзернага рэактара.

Будаўніцтва энергаблокаў пачнецца не пазней за 2014 год. Мяркуецца, што ўжо да 2020 года яны пачнуць выпрацоўваць электраэнергію. Цяпер Фінляндыя валодае чатырма атамнымі рэактарамі, пабудаванымі ў 1970-х гадах. Пяты энергаблок, які належыць да трэцяга пакалення, магутнасцю 1600 мегават будуецца на паўднёвым захадзе краіны французскай кампаніяй Areva і нямецкай Sіemens.

У Эстоніі дзяцей прымусяць дапамагаць бацькам па гаспадарцы

У Эстоніі дзяцей афіцыйна абавяжуць дапамагаць бацькам па гаспадарцы. Такое палажэнне, як паведамляе "Тэлеграф", утрымліваецца ў новым Законе пра сям'ю, які падрыхтаваў урад краіны.

Закон, па інфармацыі ERR, таксама рэгламентуе судовы дазвол спрэчак паміж бацькамі. Судзіцца яны змогуць нават па малаважных пытаннях: напрыклад, калі паспрачаюцца пра тое, куды запісваць дзіця — у спартыўную секцыю ці на ўрокі музыкі.

Новы закон пра сям'ю, паводле інфармацыі ERR, можа быць прыняты ўжо ў ліпені.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крысціян Вульф з трэцяй спробы абраны прэзідэнтам Германіі Прэзідэнтам Германіі абраны кандыдат ад кіруючай кааліцыі Крысціян Вульф. Выбары прэзідэнта ФРГ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика