Рэвальвацыя замест дэвальвацыі. Рубель у дачыненні да кошыка замежных валют за паўгода ўмацаваўся на 1 працэнт. 21.by

Рэвальвацыя замест дэвальвацыі. Рубель у дачыненні да кошыка замежных валют за паўгода ўмацаваўся на 1 працэнт

03.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Рэвальвацыя замест дэвальвацыі.
Рубель у дачыненні да кошыка замежных валют за паўгода ўмацаваўся на 1 працэнт.

Няспынная спрэчка долара і еўра, відаць, пайшла нашаму рублю на карысць. Прынамсі, за паўгода абменныя курсы асноўных замежных валют у абменніках нашай краіны кардынальна не змяніліся.З пачатку года па 3 ліпеня долар па афіцыйным абменным курсе Нацыянальнага банка падаражэў прыкладна на 150 рублёў, а 1 расійскі рубель — на 2 беларускія. Аднак за той жа час еўра патаннеў амаль што на 350 рублёў. У выніку наша валюта ўмацавалася да кошыку замежных, які складаецца з амерыканскай, еўрапейскай і расійскай валюты. Такім чынам, збыўся прагноз старшыні праўлення Нацбанка Пятра Пракаповіча, які выказваў меркаванне, што на працягу бягучага года можа адбыцца рэвальвацыя рубля (працэс, адваротны дэвальвацыі).Такая стабільнасць беларускага рубля, як лічаць эксперты, а таксама інфляцыя, якую прагназавалі за паўгода на ўзроўні да 5 працэнтаў, могуць стаць падставай для далейшага зніжэння стаўкі рэфінансавання Нацбанка і працэнтных ставак па рублёвых крэдытах. Па выніках паўгоддзя найбольш выгадна сярод трох замежных валют было мець зберажэнні ў доларах. А вось трымальнікі ўкладаў у еўра прайгралі: калі абмяняць гэтыя грошы на рублі, то цяпер атрымаеш нават менш, чым меў на пачатак бягучага года.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика