Заручальныя пярсцёнкі. 21.by

Заручальныя пярсцёнкі

09.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля абраду шлюбу ці цырымоніі ў загсе яшчэ адным абярэгам маладых стануць пярсцёнкі.

 У больш ранняй царкоўнай традыцыі рытуалу шлюбу папярэднічаў (за некалькі тыдняў ці месяцаў) рытуал заручынаў. Пры гэтым жаніх заручаўся залатым пярсцёнкам, а нявеста — сярэбраным, што сімвалізавала сувязь паміж Сонцам і Месяцам.

 Паводле славянскай традыцыі, два пярсцёнкі (і сабе, і нявесце) купляў жаніх. Пажадана, каб пярсцёнкі купляліся ў адзін і той жа дзень у адным і тым жа месцы, што з'яўлялася добрым прадказаннем працяглага сумеснага пражывання. А вярнуўшыся дахаты пасля набыцця заручальных пярсцёнкаў, трэба было паціху сказаць: "На добрае жыццё, на добрую сям'ю".

 Нельга выкарыстоўваць заручальныя пярсцёнкі, вырабленыя з іншых пярсцёнкаў (бацькоўскіх, знойдзеных і т. п.) шляхам распілоўвання ці пераплаўкі, калі вы не ўпэўненыя ў інфармацыі, якую нясе гэты пярсцёнак. Акрамя гэтага, не бярыце на сябе адказнасць раз'ядноўваць тое, што было калісьці знакам яднання.

 Нельга браць шлюб удовіным пярсцёнкам ці пярсцёнкамі разведзеных бацькоў. Яны могуць пацягнуць за сабой паўтор нешчаслівага жыццёвага шляху.

 Аўдавелая жанчына (ці мужчына-ўдавец) захоўвае шлюбны пярсцёнак, але носіць яго на працягу наступных трох гадоў ужо не на правай, а на левай руцэ (для праваслаўных, у католікаў жа наадварот).

 Калі муж з жонкай разводзяцца, то заручальныя пярсцёнкі варта зняць і не насіць нават у якасці звычайнага ўпрыгожвання. Такі пярсцёнак не варта выкарыстоўваць у вясельным рытуале.

 Адной з найболей каштоўных рэліквій для маладых з'яўляюцца заручальныя пярсцёнкі, якія перадаюцца ў спадчыну, прычым, чым вышэй ступень роднасці (дзед або прадзед), тым мацнейшым ахавальным патэнцыялам яны валодаюць. Маладыя могуць браць шлюб пярсцёнкамі бацькоў толькі пры ўмове, што яны (бацькі) ужо адзначылі сярэбранае вяселле. Асабліва ўшанаванымі былі пярсцёнкі, якія перадаваліся маладым ад залатых юбіляраў (дзядуляў і бабуль).

 Заручальныя пярсцёнкі, як і вэлюм, сукенку, іншыя вясельныя атрыбуты, нельга нікому даваць прымяраць (нават сяброўкам, сёстрам). Інакш пазней у сям'і будуць сваркі.

 Лічылася, што дарыць адзін аднаму пярсцёнкі да замужжа непажадана: гэта сімвалізавала хуткае расстанне.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля абраду шлюбу ці цырымоніі ў загсе яшчэ адным абярэгам маладых стануць пярсцёнкі.  У больш ранняй царкоўнай традыцыі рытуалу шлюбу папярэднічаў (за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика