Палацы купляць становіцца модна..
25.01.2011
—
Новости Общества
|
Ці актыўна летась у Віцебскай вобласці прадавалася дзяржаўная маёмасць? Ці існуе вядомая яшчэ з першых гадоў пасля разбурэння СССР праблема былых ваенных гарадкоў? На гэтыя і іншыя пытанні адказаў у размове з карэспандэнтам "Звязды" дырэктар Віцебскага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці "Віцебскаблмаёмасць" Міхаіл Паўлючкоў — Мяркуючы па выступленнях у СМІ экспертаў у галіне эканомікі і бізнэсу, яшчэ працягваецца. Як 2010 год прайшоў для вашага фонду? Ці атрымалася дасягнуць пастаўленых мэт? Ведаю, што ад губернатара Віцебскай вобласці Аляксандра Мікалаевіча Косінца асабіста вы атрымалі падзяку. — Так, старшыня Віцебскага аблвыканкама такім чынам высока ацаніў мой сціплы ўклад у справу, якой займаецца наш калектыў, працу фонду ў цэлым. Лічу, што наш фонд даволі паспяхова летась справіўся з ускладзенымі на нас дзяржаўнымі задачамі, пастаўленымі на розных узроўнях улады: ад Прэзідэнта да абласнога выканкама. І ў мінулыя гады мы стараліся зрабіць усё магчымае, каб эканоміка вобласці адпавядала патрабаванням часу, была эфектыўнай, магла нармальна працаваць у міжнародным раздзяленні працы, рыначных умовах. На сёння ўся неабходная інфармацыя для бізнэсменаў, інвестараў вельмі даступная. Мы аператыўна размяшчаем аб'явы аб правядзенні, напрыклад, аўкцыёну па продажы нерухомасці на нашым сайце, а таксама сайце аблвыканкама і іншых. Цесна ў гэтым і іншых пытаннях супрацоўнічаем са СМІ. Інфармаванне ажыццяўляецца і пры дапамозе пасольстваў. Актыўна ўдзельнічаем у розных эканамічных форумах. Інфармацыю распаўсюджваем адрасна: сярод арганізацый, якія спрыяюць развіццю бізнэсу, прадпрымальніцкіх структур. Летась па запланаваным графіку ў гаспадарчы абарот была ўведзена дзяржаўная маёмасць, якая не выкарыстоўваецца, — усяго 500 адзінак. Адпаведная работа праводзіцца сістэмна, не хаатычна, пад увагай кантрольных органаў. Дарэчы, дзелавыя людзі таксама выходзяць з прапановамі аб тым, што маглі б з карысцю выкарыстоўваць канкрэтныя аб'екты, якія ці не эксплуатуюцца, ці выкарыстоўваюцца неэфектыўна. Перадача праходзіць празрыста, без "шэрых схем": праводзіцца аўкцыён, або аб'ект без аплаты перадаецца пад канкрэтны інвестыцыйны праект. — Якія можаце прывесці прыклады? — Вядомае далёка за межамі Віцебшчыны прадпрыемства "Пастаўскі мэблевы цэнтр" атрымаў права карыстацца будынкам былога каледжа сельскагаспадарчага профілю коштам больш за мільярд рублёў пад стварэнне вытворчасці дзвярэй. Мэблевы цэнтр, нагадаю, размяшчаецца на тэрыторыі былога ваеннага гарадка. У Віцебску перададзена ва ўласнасць пад інвестыцыйны праект былая маёмасць спажывецкай кааперацыі. Прыватнае прадпрыемства "Вітбудтэхмаш" арганізавала ўнікальную для Беларусі вытворчасць пад'ёмнага абсталявання. Напрыканцы мінулага года ў раённым цэнтры Бешанковічы таксама ў бясплатнае карыстанне перададзены фірме "АканітФарма" тры неэксплуатуемыя будынкі перасовачнай механізаванай калоны для арганізацыі вырабу гомеапатычных сродкаў. — А ці існуе яшчэ праблема маёмасці былых ваенных гарадкоў? — У 58 гарадках, якія мы прынялі, на сёння засталося маёмасці, што эксплуатуецца, на ўзроўні 18 працэнтаў. — Ці ўдалымі былі леташнія аўкцыёны? — Летась на 36 выніковых аўк- цыёнах былі прададзены 144 аб'екты нерухомасці на агульную суму больш за 4,2 мільярда рублёў. 101 аб'ект летась быў прададзены за адну базавую велічыню. Можна, дарэчы, адзначыць, што дзелавыя людзі былі вельмі актыўнымі ў канцы года: менавіта тады рабілі пакупкі за базавую велічыню. Між іншым, акрамя нашага фонду, аўкцыёны па продажы маёмасці праводзяць некалькі дзяржаўных арганізацый, якімі летась прададзена дзяржаўная маёмасць больш чым на 42 мільярды рублёў. Вось на якую суму папоўніўся бюджэт. — А ці карыстаюцца попытам сярод бізнэсменаў зямельныя ўчасткі, каб на іх пабудаваць нейкія аб'екты? — На двух аўкцыёнах летась былі прададзеныя правы заключэння дагавораў арэнды двух зямельных участкаў: у Полацкім раёне, для будаўніцтва і абслугоўвання аўтамабільнай заправачнай станцыі, і ў Міёрскім — для будаўніцтва пункта харчавання. Грошай ад гэтага дзяржава атрымала больш за 7,8 мільёна рублёў. Яшчэ больш за 50 участкаў выстаўлены на продаж для будаўніцтва цэнтраў лагістыкі, прадпрыемстваў аўтасэрвісу і гэтак далей. — А ці бывае, што ўзнікаюць праблемы пасля таго, як маёмасць выкупляюць? — Бывае, і мы іх не ўтойваем. Яны ўзнікаюць, калі пакупнікі пераацанілі свае магчымасці. Такіх не многа — можа, працэнт-два. Калі купляецца нерухомасць, адразу ж трэба рашаць пытанні па інжынерных збудаваннях. Калі падключаецца абсталяванне, трэба, безу- моўна, вырашаць нюансы, звязаныя з энергетыкай. Не ва ўсіх атрымліваецца аператыўна наладзіць выраб канкурэнтаздольнай прадукцыі, своечасова выплачваць заробак... У абласным цэнтры ўзніклі праблемы з былым Домам быту, які доўгі час фактычна з'яўляецца даўгабудам, некалькі гадоў цягнецца эпапея са стварэннем бізнэс-цэнтра на базе былога дома культуры будаўнічага трэста № 9. Улады актыўна стараюцца ўплываць на новых уласнікаў збудаванняў, каб спяшаліся рэалізоўваць тое, што імі было задумана на паперы. — У вобласці працягваецца работа па пераўтварэнні дзяржаўных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы. Што было зроблена летась у гэтым кірунку? — Створаны 13 такіх таварыстваў: "Аршанскі інструментальны завод", "Канструктарскае бюро "Дысплей", Аршанскі станкабудаўнічы завод "Чырвоны барацьбіт" і іншыя. — А ёсць прыклады, калі былі прададзены стратныя прадпрыемствы? Адпаведным Указам Прэзідэнта № 113 такое дазваляецца. — У выніку конкурсу прададзена стратнае камунальнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства — Расонскі камбінат прамысловых тавараў. Такім чынам ужо выконваецца адпаведны Указ, пра які вы сказалі. — На ўзроўні губернатара пастаўлена задача правесці інвентарызацыю маёмасці Віцебска, а таксама Віцебскага і іншых раёнаў. Няўжо раней гэтага не рабілася? — Рабілася. Але зараз трэба больш карпатліва і ўважліва правесці адпаведную работу. Трэба правесці інвентарызацыю паўторна. Той жа Віцебскі раён знешне павінен быць не горшым, чым Віцебск — такую задачу паставіў старшыня Віцебскага аблвыканкама. А вядома, што Віцебск у апошнія два гады вельмі папрыгажэў. Раён — яго ўязныя вароты, таму тут актыўна будзе развівацца турыстычная сфера. Для гэтага трэба ствараць адпаведную інфраструктуру: неабходныя будынкі, маёмасць, якую можна задзейнічаць. І па гэтым жа прынцыпе будуць праводзіць работу ў іншых раёнах, якія падцягнуцца да ўзроўню паўночнай культурнай сталіцы краіны. — Калі параўнаць з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі, дык няшмат у фонду супрацоўнікаў — менш за 50. Каго б хацелі адзначыць за вельмі старанную работу? — У нас працуюць прафесіяналы з вялікай літары, выпадковых людзей няма. Акрамя сваіх асноўных абавязкаў, многія нашы спецыялісты паралельна "курыруюць" замацаваныя за імі раёны. Хочацца падзякаваць на старонках старэйшай беларускай газеты ўсім работнікам фонду. Асабліва добра выконваюць свае службовыя абавязкі начальнік аддзела Валянціна Уладзіміраўна Іванковіч, галоўны спецыяліст Алена Уладзіміраўна Бераснева, намеснік начальніка аддзела Вадзім Анатольевіч Цецерукоў, намеснік дырэктара Святлана Аляксееўна Лукашэвіч, намеснік начальніка аддзела Вольга Аляксандраўна Какоўкіна, намеснік дырэктара Павел Аляксандравіч Коцікаў, начальнік аддзела Наталля Яраславаўна Веледзімовіч, вядучы спецыяліст Анжэла Іванаўна Селяціцкая, галоўныя спецыялісты Людміла Дзмітрыеўна Семерыкова і Марына Віктараўна Ганчарова, а таксама Марыя Аляксееўна Галеня, начальнікі аддзелаў Канстанцін Эдуардавіч Валодчанка і Марына Сямёнаўна Спірыдонава, галоўныя спецыялісты Таццяна Віктараўна Максімава, Алена Леанідаўна Гарбачова, Святлана Аляксандраўна Гетманава, Святлана Леанідаўна Рачынская, Віталь Алегавіч Памалейка, начальнікі аддзела Ларыса Васільеўна Шчаглова і Любоў Мікалаеўна Баравікова. — У апошні час усё больш паведамленняў пра тое, што на чарговым аўкцыёне выкупілі палац, пабудаваны некалькі стагоддзяў таму. Купляць палацы становіцца модай сярод людзей, якія маюць вялікія грошы? — Можна сказаць і так. Нерухомасць з багатай гісторыяй вельмі прыцягвае патэнцыйных інвестараў, сярод якіх нямала выхадцаў з Беларусі. Летась былі прададзены дзесяць старых збудаванняў. У Глыбоцкім раёне пакупнікоў зацікавіў былы панскі палац, у Пастаўскім раёне ў маёнтку запланавалі адкрыць атэль... У Віцебску, фактычна ў самым цэнтры горада, прададзены будынак былой казармы, пабудаваны напрыканцы ХІХ стагоддзя. Тут павінны на працягу двух гадоў стварыць адміністрацыйна-дзелавы або культурны цэнтр. У Віцебску яшчэ можна купіць будынкі канца ХІХ — пачаткуХХ стагоддзя, якія стаяць ля папулярнага сярод гараджан Смаленскага рынку... Адраджэнне і захаванне старых будынкаў пры ўдзеле бізнэсу — сусветная практыка. Віцебск і іншыя населеныя пункты Віцебшчыны, на жаль, не могуць ганарыцца вялікай колькасцю збудаванняў мінулых вякоў. Ды і што ўтойваць, не хапае ў дзяржавы грошай на іх рамонт і рэканструкцыю, а бізнэс можа прынесці ў гэтым пытанні двайную карысць: прывесці ў парадак збудаванне і адкрыць у ім нейкі аб'ект грамадскага прызначэння. Ды і стварыць новыя працоўныя месцы, а потым папаўняць бюджэт падаткамі... Аляксандр ПУКШАНСКІ.. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЦІ актыўна летась у Віцебскай вобласці прадавалася дзяржаўная маёмасць? Ці існуе вядомая яшчэ з першых гадоў пасля разбурэння СССР праблема былых ваенных... |
|