На выхадныя істотна прыгрэе, месцамі да плюс 10—12. 21.by

На выхадныя істотна прыгрэе, месцамі да плюс 10—12

10.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У чацвер і пятніцу на тэрыторыю Беларусі завітаюць вільготныя атмасферныя франты з боку Атлантыкі, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Таму ў чацвер у заходніх рэгіёнах, а ў пятніцу па ўсёй тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай слабы галалёд, на дарогах галаледзіца. Удзень у чацвер будзе ад мінус 2 да плюс 3, на поўдні — да 5 цяпла. У пятніцу прагназуецца ўзмацненне ветру, парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература ўначы ад мінус 5 да плюс 2; удзень 1—6 цяпла, на паўднёвым захадзе нават да плюс 8 градусаў. На выхадныя атмасферны ціск пачне павялічвацца, таму ўначы будзе падмарожваць да 0 — мінус 7, у нядзелю на паўночным усходзе месцамі да мінус 10—13 градусаў. Часам будзе ісці невялікі дождж, таму ўначы і раніцай на асобных участках дарог галаледзіца. Удзень у суботу 0—8 цяпла, у нядзелю — плюс 2—9, у Брэсцкай вобласці — да 10—12 цяпла. Сіноптыкі адзначаюць, што такі тэмпературны фон на выхадныя будзе на 1—5 градусаў вышэй за кліматычную норму гэтых дзён сакавіка. На наступным тыдні ападкі будуць выключна ў выглядзе дажджу, уначы будзе каля 0, удзень стабільна 2—10 цяпла, а на поўдні — да плюс 12—13 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер і пятніцу на тэрыторыю Беларусі завітаюць вільготныя атмасферныя франты з боку Атлантыкі, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика