Зарплату затрымалі, але ўжо выплацілі.... 21.by

Зарплату затрымалі, але ўжо выплацілі...

01.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З вёскі Баярск Смаргонскага раёна патэлефанавалі са скаргай: затрымліваюць выплату заработнай платы работнікам СВК "Ракаўцы". І хоць тое, паводле слоў заяўнікаў, здарылася ўпершыню, ім ад гэта, як гаворыцца, лягчэй не робіцца.

— Звычайна зарплату выплачваюць да 20-га чысла. А тут ужо месяц фактычна скончыўся, а грошай няма. Тэлефанавалі ў райвыканкам, там паабяцалі, што ўсё выплацяць у бліжэйшы час. А ў бухгалтэрыі гаспадаркі адказалі: і не спадзявайцеся, толькі ў канцы месяца. А ў нас жа крэдыты, па якіх нельга плаціць несвоечасова! Вось я асабіста туды звярталася, мне пацвердзілі, што, калі не заплачу грошы своечасова, буду плаціць удвая больш. І яшчэ пытанне. Дапусцім, не плацяць заработную плату, а чаму ж тады не выдаюць дапамогі на дзяцей? Яны ж па іншай лініі праходзяць, — задавала нам пытанні ад імя многіх работнікаў гаспадаркі жыхарка вёскі Баярск.

Па праўдзе сказаць, чытачы звярнуліся па дапамогу ў рэдакцыю са значным спазненнем. Затрымка ў выплаце грошай склала амаль дэкаду, і вось практычна на зыходзе гэтага тэрміну, калі і без таго ўжо было зразумелым, што належнае людзям вось-вось выплацяць, яны патэлефанавалі ў "Звязду". Забягаючы наперад, зазначым, што так яно і выйшла: сродкі на рахунак СВК паступілі 30 сакавіка, 31-га ўсе выплаты павінны былі завяршыцца. Тым не менш пытанні прагучалі, і мы мусілі разбірацца ў сітуацыі.

І начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Смаргонскага райвыканкама Віктар РОЗЕЛЬ, і старшыня СВК "Ракаўцы" Дзмітрый ЦІЦЕНКА, якіх мы патурбавалі з гэтай нагоды, былі нешматслоўнымі. Абодва фактычна паўтарылі аднолькавую інфармацыі ці не слова ў слова. Гаспадарка завінавацілася малочнаму камбінату за паўгода. Каб вырашыць гэтую праблему, СВК мусіла звярнуцца на мясакамбінат і ўзяць аванс. Што ж датычыцца выплаты дзіцячых дапамог, дык старшыня гаспадаркі Дзмітрый Рыгоравіч зноў жа нешматслоўна зазначыў: так склалася гістарычна, што ўсе выплаты кшталту дзіцячых дапамог, камандзіровачных, адпускных робяцца адзін раз — у той жа дзень, калі выплачваецца і зарплата...

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вёскі Баярск Смаргонскага раёна патэлефанавалі са скаргай: затрымліваюць выплату заработнай платы работнікам СВК "Ракаўцы". І хоць тое, паводле слоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика