Сітуацыя на рынку працы стабільная
12.05.2011
—
Новости Общества
|
— Хачу адзначыць, што ў цэлым сітуацыя на рынку працы ў нас стабільная, кіруемая, а тая трывога, якую мы адчуваем, не мае пад сабой ніякіх падстаў, калі зыходзіць з фактаў, якія ёсць. У нас за 4 месяцы гэтага года на рынку працы назіраюцца наступныя тэндэнцыі: у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне звярнулася 96,7 тысячы чалавек па садзейнічанне ў працаўладкаванні (гэта 93% у параўнанні з 1 кварталам 2010 года). Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных скарацілася і склала 67,6 тысячы чалавек (88,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года), — заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна ШЧОТКІНА. Па яе словах, колькасць беспрацоўных, што стаяць на ўліку на 1 мая 2011 года, склала 32,7 тысячы чалавек (75,9% у параўнанні з 2010 годам), а колькасць вакансій — 59,1 тысячы (137,1% у параўнанні з 2010 годам). Прычым найбольш запатрабаваныя на рынку працы менавіта рабочыя прафесіі. У горадзе гэта трактарыст, токар, электраманцёр, слесар, муляр, абліцоўшчык-плітачнік, бетоншчык, цясляр, тынкоўшчык, электрагазазваршчык, маляр. А ў сельскай мясцовасці — трактарыст, аператар машыннага даення і кіроўца. Што тычыцца вымушанай няпоўнай занятасці, то яна, па словах Марыяны Шчоткінай, зніжаецца: — Зніжаецца вымушаная няпоўная занятасць на вытворчасці. Тое, што яна назіраецца, асабліва з 2009 года, — не сакрэт, і гэта ўтойваць ніхто не збіраецца — гэта тая тэндэнцыя, якую неабходна аналізаваць. Таму за 1 квартал 2011-га ў нас на няпоўнай занятасці 44,5 тысячы чалавек. Звярніце ўвагу, што за такі ж перыяд 2010 года было 125,5 тысячы, у 2009 годзе — 191,2 тысячы. Вы самі можаце пераканацца ў тым, якія тэндэнцыі, — сказала міністр працы і сацыяльнай абароны. Павел БЕРАСНЕЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Хачу адзначыць, што ў цэлым сітуацыя на рынку працы ў нас стабільная, кіруемая, а тая трывога, якую мы адчуваем, не мае пад сабой ніякіх падстаў, калі зыходзіць з...
|
|