Вольны курс. 21.by

Вольны курс

12.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нацыянальны банк зняў абмежаванні па ўстанаўленні банкамі курсаў здзелак па куплі-продажы замежнай валюты з насельніцтвам

Пасля таго, як галоўны банк краіны адмяніў учора свае рэкамендацыйныя абмежаванні (прадаваць насельніцтву наяўную цвёрдаканверсоўную па курсе, які не перавышае плюс/мінус 2 працэнты да афіцыйнага), у некаторых "абменніках" курс продажу долара адразу скокнуў да 4000 рублёў за 1 долар, а за 1 еўра там просяць ужо да 5 800 рублёў. Праўда, у тых пунктах абмену валюты, якія наведаў наш карэспандэнт, у свабодным продажы ўчора СКВ не назіралася, насельніцтва не спяшалася абмяняць долары-еўра па новым курсе. "Людзі яшчэ некалькі дзён будуць чакаць — а раптоўна курс вырасце яшчэ больш?" — пракаментаваў нам гэтую сітуацыю прадстаўнік Нацыянальнага банка.

Апошняе рашэнне Нацбанка прынята ў рамках рэалізацыі плана паэтапнага выхаду на адзіны курс беларускага рубля і стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку, патлумачыў намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі галоўнага банка краіны Міхаіл Журавовіч. <І>Ён нагадаў, што дэфіцыт валюты ў абменных пунктах склаўся з-за ажыятажнага попыту на яе людзей для набыцця транспартных сродкаў за мяжой, а таксама такому становішчу спрыялі розныя чуткі, якія правакавалі ажыятажныя паводзіны людзей. У Нацбанку ўпэўненыя, што выкарыстанне рыначных падыходаў да фарміравання курсу нацыянальнай валюты пры ажыццяўленні здзелак з фізічнымі асобамі дазволіць не толькі задаволіць попыт беларусаў на замежную валюту, але і пазбавіць сэнсу далейшае актыўнае набыццё валюты насельніцтвам для стварэння зберажэнняў, якое назіралася апошнім часам у сувязі з чаканнем змянення абменнага курсу.

— Мяркую, што гэта вымушаны крок, — каментуе апошнія падзеі эксперт "Звязды", дэкан эканамічнага факультэта БДУ, прафесар Міхаіл Кавалёў. — Разам з тым, даволі рызыкоўны, таму што па першым часе курс беларускага рубля можа значна ўпасці. У далейшым, я думаю, курс стабілізуецца, хутчэй за ўсё, на адзнацы 4000 рублёў за долар, а магчыма, ён нават будзе і ніжэйшым. Але ўсё залежыць ад таго, наколькі жорсткай будзе грашова-крэдытная палітыка. Калі па-ранейшаму прырост заработнай платы будзе большым, чым прырост прадукцыйнасці працы (гэта значыць, мы будзем атрымліваць больш, чым зарабілі), то ўтрымаць курс будзе цяжка. Наколькі я ведаю, мяркуецца праводзіць жорсткую грашовую палітыку. Цэны на імпартныя тавары ўжо выраслі і грошай у насельніцтва будзе не так ужо шмат, каб мяняць іх на долары. Рублёвыя дэпазіты ўкладчыкі наўрад ці будуць здымаць, каб праканвертаваць у замежную валюту, таму што тое, што магло здарыцца (дэвальвацыя), ужо здарылася. Далей яна не павінна пайсці хуткімі тэмпамі. У тым ліку і апошняе рашэнне Нацыянальнага банка сведчыць пра тое, што палітыка будзе безэмісійнай і курс будзе трымацца.

— А якія вашы прагнозы наконт таго, калі ў абменных пунктах, як і раней, можна будзе свабодна купіць замежную валюту?

Валюта з'явіцца, таму што яе стане выгадна прадаваць. Ад дэвальвацыі валюты больш не становіцца, але трэба больш беларускіх рублёў, каб яе купіць. Калі раней сярэдняя зарплата па краіне была 500 долараў, то зараз яна стане мінімум на трэць меншай у доларавым вылічэнні. А з улікам росту цэн на імпарт яе пакупніцкая здольнасць будзе яшчэ меншай. Таму, мяркую, што цэны на некаторыя імпартныя тавары ў тых, хто закладваў курс долара дзесьці на 6 тысяч рублёў, цяпер ўсё ж такі вернуцца крыху назад. Тое, што рэзка выраслі цэны на імпартныя тавары, мне як пакупніку, вядома, не падабаецца. Аднак, як грамадзянін, я разумею, што гэты суровы, але вымушаны захад выраўняе гандлёвы баланс краіны. І імпарту мы ўжо будзем купляць істотна менш.

Ігар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк зняў абмежаванні па ўстанаўленні банкамі курсаў здзелак па куплі-продажы замежнай валюты з насельніцтвам Пасля таго, як галоўны банк краіны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика