Сякера. 21.by

Сякера

12.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сякера — прылада працы, з дапамогай якой можна секчы, раз'ядноўваць рэчы, нарыхтоўваць дровы і г.д. Так сякера ў традыцыйнай культуры ўсходніх славян стала сімвалам "раз'яднання". Часам яна выступала прыладай забойства (напрыклад, галаву курыцы адсякалі менавіта сякерай).

 Часам сякера была сімвалам сілавога вырашэння пытанняў. І сёння існуе выраз: "Сказаў, як сякерай адсек...", які азначае рэзкі ў адносінах да суразмоўцы тон і валявое рашэнне.

 З сякерай параўноўвалі таго, хто дрэнна плаваў: "Плыве, як сякера".

 Сякера была абавязковай прыладай працы цесляроў, якія, дзякуючы свайму майстэрству, пры дапамозе сякеры і амаль без цвікоў будавалі храмы, капліцы, калодзежы і г.д.

 Сякеру, якая мела вострае лязо і магла раз'яднаць рэчы адным рухам, выкарыстоўвалі ў рытуальнай і магічнай практыцы, каб "рассекчы" нябачныя ніці, якія "ахутваюць чалавека" і не даюць яму магчымасці жыць паўнавартасным жыццём. У дачыненні да хворага з дапамогай сякеры выконвалі рытуальныя дзеянні: умоўна "секлі" на яго галаве рытуальныя рэчы; клалі сякеру пад яго падушку ці ложак.

 Часам сякеру як рытуальную рэч, якая сімвалізуе разрыў, выкарыстоўвалі ў сямейнай абраднасці. Так, пупавіну хлопчыка трэба было абавязкова адсекчы сякерай ці разрэзаць на сякеры.

 Калі паміраў адзін з блізнят, трэба было на парозе хаты рассекчы на дзве часткі манету, і тую частку, якая трапіла за парог, кінуць у магілу, а другую, тую, што трапіла ў хату, захаваць: прынесці ў хату. Гэта дзеянне выконвалі, каб засцерагчы ад немінучай смерці другога з пары блізнят.

 Жанчыне, асабліва цяжарнай, забаранялася без нагоды браць у рукі сякеру, каб не справакаваць нараджэнне дзіцяці з рассечанымі, г.зн. "заечымі" вуснамі.

 Той жанчыне, якая збіралася яшчэ нараджаць дзяцей, забаранялася секчы галаву курыцы — гэта павінен зрабіць мужчына.

 Сякеру забаранялася прыносіць у хату ў той момант, калі рыхтавалі рошчыну ці калі хлеб стаяў у печы. Лічылася, што ў такім выпадку хлеб "няўдалы будзе".

 Парушэнне гэтых забарон выклікала шэраг негатыўных наступстваў у хаце: біўся посуд, не магла ацяліцца карова і г.д.

 Сякера, як і іншыя вострыя рэчы (нож, серп, іголка), была абярэгам хаты ад нячыстай сілы і чалавека "з дурнымі намерамі".

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сякера — прылада працы, з дапамогай якой можна секчы, раз'ядноўваць рэчы, нарыхтоўваць дровы і г.д. Так сякера ў традыцыйнай культуры ўсходніх славян стала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика