POSTfactum. 21.by

POSTfactum

12.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Амерыканец паўстаў перад судом за тое, што аббрахаў палiцэйскага сабаку

Жыхар амерыканскага штата Агаё Раян Джэймс Стэфенс паўстаў у мiнулы чацвер перад судом за тое, што аббрахаў палiцэйскага сабаку, якi знаходзiўся пры выкананнi службовых абавязкаў, пiша газета "Навiны Цынцынацi".

Палiцэйскi, якi нёс службу, пакiнуў у патрульнай машыне свайго чатырохногага памочнiка, адлучыўшыся для высвятлення акалiчнасцяў дарожна-транспартнага здарэння на суседняй вулiцы. Вярнуўшыся на месца, ён убачыў, як зачынены ў машыне службовы сабака i малады мужчына, якi пазней заявiў, што "сабака пачаў першым", брэшуць адзiн на аднаго.

Паводле законаў штата, за абразу палiцэйскага сабакi жыхару горада Мэйсан пагражае вялiкi штраф або да двух месяцаў турмы.

Аднак адвакат амерыканца заявiў суду, што яго падабаронны такiм нестандартным чынам рэалiзаваў сваё канстытуцыйнае права на свабоду слова. "Лiчыце вы гэта разумнай прамовай або не, але гэта была прамова", — прыводзiць словы адваката Джыма Хардзiна ў падтрымку яго падапечнага i першай папраўкi ў канстытуцыю ЗША вэб-сайт "Навiны Цынцынацi".

Начальнiк мясцовай палiцыi настойвае на абароне правоў свайго чатырохногага падначаленага. Ён адзначае, што дзеяннi падвыпiўшага мужчыны не толькi абразiлi палiцэйскага сабаку, але маглi справакаваць яго разбiць акно аўтамабiля i выбрацца вонкi, каб разабрацца з крыўдзiцелем ужо "без слоў".

Вердыкт суда будзе вынесены пазней.

Нецэнзурная лаянка можа замянiць болесуцiшальныя сродкi?

Ненарматыўная лексiка можа дзейнiчаць як абязбольвальны сродак, высветлiлi брытанскiя вучоныя. Аб гэтым паведамляе газета The Daily Mail.

Даследчыкi з Кiльскага ўнiверсiтэта правялi эксперымент, у ходзе якога прасiлi студэнтаў апускаць рукi ў вельмi халодную ваду i трымаць iх там столькi, колькi магчыма.

Першай групе студэнтаў было прапанавана пры гэтым лаяцца матам, а другой — гаварыць што-небудзь нейтральнае. Высветлiлася, што тыя ўдзельнiкi вопытаў, якiя лаялiся, змаглi пратрымаць рукi ў халоднай вадзе нашмат даўжэй, чым тыя, хто размаўляў спакойна. Пры гэтым лепшы час паказалi тыя, хто звычайна рэдка ўжывае нецэнзурныя выразы.

"Людзi лаюцца на працягу стагоддзяў, гэта практычна ўнiверсальная з'ява ў лiнгвiстыцы. Лаянкi ўплываюць на цэнтры эмоцый галаўнога мозгу, якiя размешчаны ў правым паўшар'i, тады як звычайна за гаворку ў чалавека адказвае левае паўшар'е. Наша даследаванне паказвае, чаму нецэнзурныя выразы з'явiлiся наогул i чаму аказалiся такiмi жывучымi", — расказаў доктар Рычард Стывенс, адзiн з аўтараў гэтага даследавання.

Таксама вучоныя запэўнiваюць, што ўжытая па справе лаянка стымулюе выкiд у кроў эндарфiнаў — гармонаў шчасця, аднак раяць усё ж зберагчы лаянку для крайнiх выпадкаў.

Якi сэкс самы лепшы i чаму

Сэкс замяняе людзям фiзiчныя практыкаваннi, а таксама спрыяе выпрацоўцы гармонаў, якiя падымаюць настрой.

Аднак далёка не любы сэкс прыносiць аднолькавае задавальненне, высветлiлi вучоныя. Яны правялi даследаваннi, у якiх прынялi ўдзел 540 сэксуальна актыўных мужчын i жанчын, i высветлiлi, якi сэкс самы лепшы, пiша The Times of Іndia.

Добраахвотнiкам прапанавалi запоўнiць анкеты з пытаннямi, якiя тычацца iх сэксуальнага задавальнення i матывацый для сэксу. Сярод магчымых прычын для сэксу былi пералiчаныя, у прыватнасцi, узбуджэнне, экспрэсiя, помста, жаданне знiзiць стрэс, сацыяльны статус партнёра, павышэнне ўласнай самаацэнкi, жаданне атрымаць аргазм, спалiць калорыi, апрабаваць новыя метады, каханне i шлюбны абавязак.

Вынiкi паказалi, што большасць апытаных атрымоўвалi большае задавальненне, калi займалiся сэксам па каханнi i з пачуцця абавязку, а не дзеля атрымання матэрыяльнай выгады або для дасягнення поспеху. Акрамя таго, жанчыны былi больш задаволеныя, калi займалiся сэксам дзеля задавальнення, чым у выпадку пошуку новага вопыту. А занятак сэксам для павышэння самаацэнкi або каб нешта атрымаць (напрыклад, працу) быў звязаны з самай нiзкай ступенню задаволенасцi.

Навукоўцы тлумачаць: сэкс карысны па шэрагу прычын. Па-першае, ён уносiць неабходнае "ўзрушэнне" ў паўсядзённае жыццё, дазваляючы зрабiць яго менш аднастайным. Акрамя таго, ён прымушае працаваць цела i мозг так, як не могуць гэта зрабiць нiякiя iншыя традыцыйныя фiзiчныя практыкаваннi. Сэкс таксама дапамагае арганiзму выпрацоўваць эндарфiны, вядомыя як гармоны добрага настрою. Акрамя таго, калi вы адчуваеце сябе больш трывожна, чым звычайна, i маеце патрэбу ў заспакаеннi, сэкс таксама дапамагае лепш за лекi — як раз перад надыходам аргазму мозг выпрацоўвае аксытацыны — гармоны, якiя супакойваюць нервы. Розныя даследаваннi сцвярджаюць, што штодзённыя заняткi сэксам могуць дапамагчы скiнуць лiшнюю вагу, бо дазваляюць спальваць столькi ж калорый, колькi звычайная бегавая дарожка, басейн цi сiлавыя трэнiроўкi. Больш таго, сэкс дапамагае арганiзму вырабляць калаген, якi ў значнай ступенi адказвае за захаванне ў чалавека гладкай, прыгожай скуры. Сэкс нават можа зрабiць чалавека разумнейшым. Некалькi даследаванняў паказалi, што аргазм спрыяе павышанай актыўнасцi мозгу.

Сэкс павышае iмунiтэт. У лютым 2009 года даследчыкi з Нотынгемскага ўнiверсiтэта заключылi, што мужчыны, якiя рэгулярна займаюцца сэксам (тры цi чатыры разы на тыдзень), менш схiльныя рызыцы развiцця раку прастаты i iншых захворванняў. Сэкс павышае iмунную сiстэму чалавека, знiжаючы, такiм чынам, рызыку атрымання такiх iнфекцыйных захворванняў, як грып i прастуда.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якi сэкс самы лепшы i чаму Сэкс замяняе людзям фiзiчныя практыкаваннi, а таксама спрыяе выпрацоўцы гармонаў, якiя падымаюць настрой. Аднак далёка не любы сэкс...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика