Адгрузкі воцату падчас сезона масавых нарыхтовак ідуць "з колаў". 21.by

Адгрузкі воцату падчас сезона масавых нарыхтовак ідуць "з колаў"

10.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наша даўняя чытачка з Мінска Марыета Уладзіміраўна Навуменкава сутыкнулася з праблемай, актуальнай падчас сезона хатніх нарыхтовак: складана набыць воцат. Не, прадукцыя гэтая ў крамах прысутнічае, але на вочы заяўніцы чамусьці апошнім часам трапляў толькі малдаўскі воцат у бутэльках ёмістасцю 0,75 літра. Усё б добра, ды толькі ён мае мацунак 5 працэнтаў. А для нарыхтовак чытачцы патрэбны яблычны воцат айчыннай вытворчасці мацункам 9 працэнтаў. Дык дзе ж прадукцыя вядомага Слуцкага воцатнага завода, пыталася ў нас Марыета Уладзіміраўна.

Трэба заўважыць, што ў рэдакцыю яна патэлефанавала не адразу пасля безвыніковага наведвання крамаў, а толькі пасля звароту ў галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. Там жанчына спадзявалася атрымаць інфармацыю: у якім канкрэтна сталічным гандлёвым прадпрыемстве яна гарантавана магла б набыць у пэўны дзень жаданае? На жаль, там такіх звестак ёй даць не змаглі, што, напэўна, лагічна. Пагадзіцеся, што прасачыць "рух" воцату да спажыўца так скрупулёзна — уключна да канкрэтнай крамы — усё ж такі даволі праблематычна. І гандлёвыя прадпрыемствы розныя па памерах, і пастаўкі, адпаведна, для іх могуць адрознівацца, ды і попыт на воцат падчас сезона трэба ўлічваць. Самае простае і лагічнае — гэта прайсціся па розных крамах: калі не ў першай, дык у другой-трэцяй, упэўненыя, патрэбны воцат знойдзецца. Тым не менш, мы вырашылі патэлефанаваць на Слуцкі воцатны завод. Вось што нам паведамілі ў аддзеле збыту прадпрыемства.

Напрасткі па крамах сваю прадукцыю завод не развозіць, бо працуе з "Белбакалеяй" і "Мінскбакалеяй". Апошнія ўжо "раскідваюць" воцат па канкрэтных гандлёвых прадпрыемствах. Адгрузкі з прадпрыемства, напрыклад, апошнім часам былі ў мінулы чацвер і ў аўторак. Вядома, сезон масавых нарыхтовак сказваецца: калі яшчэ ў чэрвені Слуцкі воцатны завод меў запасы гатовай прадукцыі на складах і гатоў быў задаволіць замовы на любыя аб'ёмы (як тарнага, так і безтарнага воцату — для прамысловай перапрацоўкі), дык зараз ён працуе літаральна з колаў. Іншымі словамі, толькі вырабілі — і ў продаж. Магутнасці прадпрыемства цяпер задзейнічаныя цалкам: за месяц яно вырабляе 330—340 тон воцату. Як адзначылі на прадпрыемстве, адносна заўважнае падаражанне прадукцыі было апошнім часам толькі ў маі (як і на іншыя прадукты), а потым штомесяц кошт воцату павялічваўся на 0,4-0,5 працэнта.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша даўняя чытачка з Мінска Марыета Уладзіміраўна Навуменкава сутыкнулася з праблемай, актуальнай падчас сезона хатніх нарыхтовак: складана набыць воцат. Не,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика