Цягнікоў з Гродна ў Польшчу не будзе?. 21.by

Цягнікоў з Гродна ў Польшчу не будзе?

24.11.2011 16:06 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цягнікоў з Гродна ў Польшчу не будзе?


У новым раскладзе цягнікоў PKP Przewozy Regionalne пасля 10 снежня адсутнічаюць спалучэнні ў кірунку на Гродна.

Як паведамляе Bialystok.gazeta.pl, з дня на дзень перастануць курсаваць памежныя цягнікі PKP Przewozy Regionalne. Да 10 снежня будуць ездзіць дзве пары цягнікоў з Кузніцы Беластоцкай на Гродна і пара цягнікоў з Беластока на Гродна. Пасля ў раскладзе яны не прадугледжаныя.

Таксама 62 цягнікі Regio (раней асабовыя) пакуль курсуюць толькі да 31 снежня, таму што перавозчык дагэтуль працягвае перамовы з маршалкоўскай адміністрацыяй на тэму дафінансавання. 

У бюджэце ваяводства на 2012 год ідзе размова пра 15,5 мільёнаў злотых з уласных прыбыткаў і 5,7 мільёнаў злотых з чыгуначнага фонду. Рэгіянальныя перавозкі хацелі б больш як мінімум на 3 мільёны злотых. 


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У новым раскладзе цягнікоў PKP Przewozy Regionalne пасля 10 снежня адсутнічаюць спалучэнні ў кірунку на Гродна. Як паведамляе Bialystok.gazeta.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика