На Столбцовщине спросом пользуется лес, выделенный на дрова
13.12.2011 13:08
—
Новости Общества
|
На Столбцовщине спросом пользуется лес, выделенный на дрова Вялікім попытам у жыхароў Стаўбцоўшчыны карыстаецца паслуга выдзялення лесу на корані.
З пачатку года адпушчана 17,2 тысячы м3 лесу на корані - больш, чым летась. Такім чынам на адведзеных дзялянках жадаючыя сваімі сіламі назапашваюць на зіму дровы. Абыходзіцца вельмі танна і без асаблівых праблем, калі не ўлічваць, што трэба папрацаваць. У залежнасці ад жадання таго, хто хоча набыць дровы, лясніцтвы прапануюць і дровы ўжо гатовыя, нарыхтаваныя. Зразумела, з імі прасцей, значна менш работы, асабліва калі размова ідзе пра пажылых ці хворых людзей. Такіх дроў рэалізавана з лесасек за 10 месяцаў бягучага года амаль 3,8 тысячы м3. У лясгасе ёсць і такая паслуга, як дастаўка дроў непасрэдна ў двор заказчыку. Усяго было дастаўлена 1,5 тысячы м3 дроў. Акрамя таго, карыстаюцца попытам і недарагія дроваадходы з дрэваапрацоўчага цэха, што ў Акінчыцах. Сёлета іх рэалізавана лясгасам больш за 2,2 тысячы м3. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялікім попытам у жыхароў Стаўбцоўшчыны карыстаецца паслуга выдзялення лесу на корані. З пачатку года адпушчана 17,2 тысячы м3 лесу на корані - больш, чым летась....
|
|