Дык наперад... І разам!. 21.by

Дык наперад... І разам!

30.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Добры дзень, родная газета!

Так, за доўгія гады сумеснага жыцця ты стала для мяне роднай: па ўзросце — як матуля. Але ж маці ў чалавека адна. Тады давай ты будзеш яе сястрой, а значыць мне — роднай цёткай. Бо яно ж сапраўды, як блізкі, родны чалавек, амаль кожны дзень ты прыходзіш у хату. Мы садзімся за стол, і ты пачынаеш распавядаць аб навінах і падзеях, што адбываюцца ў нашым краі і свеце.

Ты мудра разважаеш аб сённяшніх праблемах. Але ж бывае і так, што я спрачаюся з табой, не згодзен з тымі высновамі, якія ты робіш, ацэньваючы тую ці іншую жыццёвую сітуацыю.

Абапіраючыся на свой багаты жыццёвы досвед, ты прывіваеш мне пачуццё гонару і за Радзіму, і за тое, што я — беларус. Ты нічога не прыхарошваеш, ты гаворыш мне праўду, якой бы горкай яна ні была...

Ты расказваеш пра маю родную мову — вучыш чытаць і пісаць па-беларуску і неаднойчы ўжо прызнавала, што мала ў яе прыхільнікаў. Што ж тут зробіш — так склаўся лёс. Не ты ў тым вінаватая. Адзін мудрэц сказаў, што чалавецтва ў масе сваёй ніколі не будзе імкнуцца бачыць рэчы такімі, якія яны ёсць.

Вось і нашы з табой землякі не бачаць свайго, беларускага ва ўласным побыце, культуры, гістарычным мінулым, шмат што прыпісваюць іншаму народу. Яны вельмі памыляюцца, адмаўляючыся ад шматвяковай гісторыі сваіх продкаў, ад беларускасці. Яны здраджваюць — і ў гэтым іх вялікі грэх. Разам з табою я буду спадзявацца, што калі-небудзь да іх прыйдзе прасвятленне. Вось толькі каб яно не спазнілася: краіна можа стаць іншай...

Я перажываю за яе. І хвалююся за цябе. Што будзе з табою, родная, у надыходзячым новым годзе, колькі ты збярэш прыхільнікаў пад святло сваёй зорачкі? Сама ты дапамагаеш сваім чытачам, прыходзіш у іхнія хаты — нават, часта, з падарункамі. А як дапамагчы табе?

Так, у цябе цудоўная сям'я — твае супрацоўнікі. Ты называеш іх прозвішчы, і я дзякую ім за прафесіяналізм, за сумленнасць, шчырасць, за беларускасць і людскасць. Я зычу ім не страчваць аптымізму, заставацца прынцыповымі, праўдзівымі, з тым, каб такой жа — цікавай, па-жаночаму прыгожай і маладой — заставалася газета. Я буду чакаць яе ў сваёй хаце ўвесь 2012 год. А напярэдадні давай не будзем з сумам пазіраць у мінулае. Давай мудра распараджацца днём сённяшнім. Ён — наш. Дык наперад, насустрач будучыні, без страху і з мужным сэрцам! Разам!

З павагай, Міхаіл Спірыдовіч,

г.п. Івянец, Валожынскі раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добры дзень, родная газета! Так, за доўгія гады сумеснага жыцця ты стала для мяне роднай: па ўзросце — як матуля. Але ж маці ў чалавека адна. Тады давай ты будзеш яе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика