Аб'ём золатавалютных рэзерваў Беларусі дасягнуў гістарычнага максімуму. 21.by

Аб'ём золатавалютных рэзерваў Беларусі дасягнуў гістарычнага максімуму

10.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка. Па папярэдніх звестках, на 1 студзеня 2012 года аб'ём золатавалютных рэзерваў рэспублікі ў вызначэнні Спецыяльнага стандарту распаўсюджвання звестак МВФ склаў 7,9159 млрд долараў ЗША у эквіваленце. У нацыянальным вызначэнні — 9,3872 млрд долараў ЗША.

Атрымліваецца, што за 2011 год рэзервы ў міжнародным вызначэнні павялічыліся на 2,8852 млрд долараў, альбо больш чым на 57 працэнтаў. У выніку — паказчык рэзервовых актываў перавысіў прагнознае значэнне ў 6,2307 млрд долараў. У снежні мінулага года рэзервы павялічыліся праз атрыманне другога траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС (440 млн долараў) і залічэнне ў склад рэзерваў часткі сіндыцыраваннага крэдыту Ашчадбанка Расійскай Федэрацыі і Еўразійскага банка развіцця, які быў выдадзены ААТ "Беларускалій".

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка. Па папярэдніх звестках, на 1 студзеня 2012 года аб'ём золатавалютных рэзерваў рэспублікі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика