РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

10.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасажырскі поезд з Рыгі ў Мінск прыбыў са спазненнем больш як на 5 гадзін

Пасажырскі поезд з Рыгі ў Мінск прыбыў сёння са спазненнем больш як на 5 гадзін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

"Поезд № 388 Рыга—Мінск прыбыў у сталіцу са спазненнем на 5 гадзін 21 хвіліну", — праінфармавалі ў прэс-службе. Затрымка поезда выклікана сходам 17 грузавых вагонаў-цыстэрнаў на тэрыторыі Латвіі (401 км станцыі Крауя Латвійскай чыгункі), які здарыўся 8 студзеня ў 23 гадзіны 14 хвілін па беларускім часе. Вагонаў Беларускай чыгункі сярод сышоўшых не было.

Для аказання дапамогі па ліквідацыі наступстваў сходу вагонаў у Латвію накіраваны аднаўленчы поезд станцыі Полацк Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Начная пагоня ў сталіцы са стралянінай

Усё пачалося з таго, што ў 2.20 ночы работнікі АЗС па вуліцы Трасцянецкай у Мінску паведамілі ў міліцыю пра п'янага кіроўцу "БМВ-525", які, заправіўшыся, з'ехаў у бок праспекта Ракасоўскага. Неўзабаве нарады ДАІ ўбачылі гэтае аўто, якое на вялікай хуткасці імчала ў бок cкрыжавання Партызанскага праспекта і вуліцы Кашавога. Патрабаванне спыніцца кіроўца праігнараваў. Пачаўся пераслед.

— У спадарожным кірунку рухалася таксі. Кіроўца апошняга, заўважыўшы маячкі машын ДПС, з'ехаў да ўзбочыны і спыніўся. За ім спыніўся і "БМВ", аднак кіроўца з машыны не выйшаў. З інспектарам ён размаўляў праз адчыненыя дзверы. На патрабаванне выйсці кіроўца "БМВ" уключыў заднюю хуткасць і рвануў з месца. Пры гэтым ледзьве не пацярпеў інспектар, — распавёў падрабязнасці здарэння прэс-афіцэр Ленінскага РАУС Уладзімір Кухарчык.

Калі зноў распачаўся пераслед, інспектары мусілі выкарыстаць табельную зброю. Два папераджальныя стрэлы ў паветра — выніку няма. Давялося прастрэліць заднія колы "БМВ". Аднак кіроўцу гэта не спыніла: на дысках машына ўехала ў двор жылога дома. Толькі тут той кінуўся прэч, але далёка не ўцёк. Дарэчы, потым у яго крыві было зафіксавана 1,22 праміле алкаголю. Дык вось, калі праводзілася затрыманне, кіроўца паводзіў сябе даволі агрэсіўна, аказваў супраціўленне, так што давялося выкарыстоўваць наручнікі. Пакуль вядома толькі тое, што затрыманы — 1992 года нараджэння, паводле яго слоў, пражывае ў сталіцы, нідзе не працуе. Пасведчанне кіроўцы атрымаў крыху больш за год таму, аднак за гэты час ужо двойчы прыцягваўся да адказнасці за парушэнне правіл дарожнага руху.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасажырскі поезд з Рыгі ў Мінск прыбыў са спазненнем больш як на 5 гадзін Пасажырскі поезд з Рыгі ў Мінск прыбыў сёння са спазненнем больш як на 5 гадзін, паведамілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика