У госці запрашае кніга. 21.by

У госці запрашае кніга

18.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У госці запрашае кніга.

Ганаровы госць сёлетняй кніжнай выстаўкі ў Мінску — Венесуэла.

У тэрыторыю кнігі і чытання ператворыцца Нацыянальны выставачны цэнтр “БелЭкспа”, што на вул. Я.Купалы, 27. 8—12 лютага тут пройдзе XIX Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш.Ганаровым госцем на сёлетнім кніжным форуме стане Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла. Наведвальнікам сапраўды будзе чым зацікавіцца. Другі сакратар, загадчык аддзела гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва пасольства Венесуэлы ў Беларусі Марыя Элена Рохас паабяцала, што на кніжную выставу ў Мінск прыедуць пісьменнікі, выдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі, паліграфісты і, магчыма, міністр культуры Венесуэлы.Летась на кніжным кірмашы свае экспазіцыі разгарнулі больш за 600 прадстаўнікоў 23 краін свету. Сёлета, спадзяюцца арганізатары, іх будзе больш. Таму што праграма будзе насычана мноствам семінараў, круглых сталоў, канферэнцый, прысвечаных аб’яўленаму ў краіне Году кнігі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ганаровы госць сёлетняй кніжнай выстаўкі ў Мінску — Венесуэла.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика