Выдаткі пры газіфікацыі і падводзе водаправода — 70 на 30. Ільгот няма
14.02.2012
—
Новости Общества
|
У адным з артыкулаў у вашай газеце быў абзац, у якім гаварылася: "Па законе водаправод і газ праводзяцца за сродкі дзяржбюджэту толькі па вуліцах, а ў хату кожны гаспадар праводзіць за свае грошы". Зараз у нас у вёсцы па вуліцах пракладваюць газаправод, але за кошт сродкаў жыльцоў, а не за кошт дзяржбюджэту, як гаварылася ў артыкуле. Праектныя работы таксама выкананыя за кошт сродкаў жыльцоў. У такой сітуацыі хацелася б яшчэ раз удакладніць фармуліроўку закона па гэтым пытанні. Ці так гэта? І што гэта за закон? Акрамя таго, хацелася б даведацца: якімі льготамі карыстаюцца інваліды па правядзенні газу і вады не толькі па вуліцы, але і ў дом, а таксама па ўстаноўцы прыбораў іх уліку? Мы жывём у вёсцы ва ўласным доме, удваіх з жонкай. Абое — інваліды 2 групы пажыццёва. Жонцы 77 гадоў, мне — 75. Дапамажыце, калі ласка, разабрацца ў гэтым пытанні. Будзем вельмі ўдзячныя. Канстанцін Мікалаевіч ВІРШЫЦ. вёска Гаі Магілёўскага раёна. Разгледзець пытанні газіфікацыі жыллёвага фонду, які эксплуатуецца, падводу водаправода, а таксама льгот на такія віды работ рэдакцыя папрасіла супрацоўнікаў Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта. Вось які грунтоўны адказ па сутнасці пытанняў нашых чытачоў мы атрымалі. "У адпаведнасці з падпунктам 2.3 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 года № 368 "Аб мерах па рэгуляванні адносін пры газіфікацыі прыродным газам эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян" фінансаванне праектавання і будаўніцтва новых вулічных размеркавальных газаправодаў з газаправодамі-ўводамі для газіфікацыі эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян ажыццяўляецца ў памеры: 70 працэнтаў — за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія перадаюцца ў бюджэты абласцей у якасці субвенцый на фінансаванне выдаткаў па будаўніцтве аб'ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры для раёнаў жылой забудовы, а таксама сродкаў мясцовых бюджэтаў на падставе роўнадолевага ўдзелу; 30 працэнтаў — за кошт сродкаў грамадзян, якім належаць на праве ўласнасці жылыя памяшканні ўказанага жыллёвага фонду, у тым ліку з выкарыстаннем ільготных крэдытаў, якія выдаюцца грамадзянам. Ільготныя крэдыты на фінансаванне праектавання і будаўніцтва аб'ектаў газаразмеркавальнай і ўнутрыдамавой сістэм выдаюцца грамадзянам ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк" тэрмінам да двух гадоў з утрыманнем працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам у памеры 3 працэнты гадавых. Ільготы для інваліда пры газіфікацыі эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян, а таксама пры падводзе водаправода дзейным заканадаўствам не прадугледжаны". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адным з артыкулаў у вашай газеце быў абзац, у якім гаварылася: "Па законе водаправод і газ праводзяцца за сродкі дзяржбюджэту толькі па вуліцах, а ў хату кожны... |
|