"Вітаем вас" на трасе. 21.by

"Вітаем вас" на трасе

14.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Недалёка ад Івацэвіч адкрылі новы аб'ект прыдарожнага сэрвісу — кавярню "Вітаем вас". Ад старога бара, які быў на гэтым месцы, засталася толькі прывабная назва.

Пяць мільярдаў рублёў пайшло на ўзвядзенне і абсталяванне новага будынка. Цяпер у дзвюх абедзенных і банкетнай залах новай установы змогуць адначасова размясціцца да сотні чалавек. Ёсць таксама гасцініца з трыма двухмеснымі нумарамі. Побач пабудавана стаянка, дзе змогуць пакінуць свае машыны вадзіцелі-дальнабойшчыкі і аўтааматары. Летам мяркуюць задзейнічаць і столікі на тэрасе, бо кавярня размешчана ў надзвычай маляўнічай мясціне.

Гаспадар "Вітаем вас" — Івацэвіцкае раённае спажыўтаварыства. Са здачай аб'екта тут створана 15 новых рабочых месцаў. Кухары абяцаюць радаваць наведнікаў смачнымі стравамі, у тым ліку, і беларускімі.

Яна СВЕТАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Недалёка ад Івацэвіч адкрылі новы аб'ект прыдарожнага сэрвісу — кавярню "Вітаем вас". Ад старога бара, які быў на гэтым месцы, засталася толькі прывабная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика