"Кіндэр-сюрпрыз" па-беларуску, альбо Наколькі магчымае "салодкае" імпартазамяшчэнне. 21.by

"Кіндэр-сюрпрыз" па-беларуску, альбо Наколькі магчымае "салодкае" імпартазамяшчэнне

03.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не здзіўляйцеся: яго, у нейкім сэнсе, рэальна забяспечыць. Айчынныя шакалад, цукеркі, зефір і печыва — прадукты, якія падабаюцца многім. У той жа час украінскія, расійскія і іншыя замежныя кандытарскія вырабы — таксама проста смаката. Працэс па скарачэнні імпарту замежнай кандытарскай прадукцыі, які ідзе сёння, патрабуе ад беларускіх вытворцаў ласункаў выпускаць прадукцыю, аналагічную замежнай. Тут ужо не абыдзешся смачнымі, але традыцыйнымі вафельнымі цукеркамі і печывам "Да чаю". Пра магчымыя беларускія "Марсы", "Снікерсы" і мэтазгоднасць іх выпуску расказаў начальнік упраўлення каардынацыі і развіцця цукровай і кандытарскай галін канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Валянцін Камандзіраў.

— Хацелася б пачаць з такога пытання: як будзеце пераконваць беларускіх пакупнікоў, што айчынныя аналагі замежных ласункаў — належная замена? Усё ж пакупнік мае пэўныя звычкі...

— На мой погляд, запэўніваць у гэтым нікога не патрэбна. Беларускія тавары маюць стабільна высокі ўзровень якасці, бо робяцца з натуральных прадуктаў (паказчыкі якасці адпавядаюць патрабаванням ДАСТаў, а не тэхнічных умоў, як імпартныя прадукты), форма, знешні выгляд і ўпакоўка — таксама вартыя.

Трэба сказаць, што да ўсяго новага пакупнік традыцыйна ставіцца скептычна і асцярожна. Для таго, каб пазнаёміць людзей з навінкамі, маркетынгавымі службамі прадпрыемстваў праводзіцца вялізная праца: рэклама ў СМІ, рэкламныя акцыі, дэгустацыі. На ўсё гэта патрэбны дадатковыя грошы, але ж і вынік адчувальны.

— У такім разе, забягаючы наперад, скажыце, ці ёсць у імпартазамяшчальных ласункаў шанц стаць экспартным прадуктам?

— Абнаўленні ў вытворчай базе дапамогуць павысіць якасць прадукцыі, таксама з'явяцца новыя варыяцыі расфасоўкі, матэрыялы ўпакоўкі стануць больш разнастайнымі. Усё гэта дапаможа беларускай прадукцыі атрымаць высокі экспартны патэнцыял. Да 2015 года плануецца павялічыць экспарт кандытарскіх вырабаў у 3 разы.

— А можа так адбыцца, што для вытворчасці якой-небудзь прадукцыі спатрэбіцца занадта "эксклюзіўная" база? Ці не прасцей будзе ў такім выпадку па-ранейшаму пастаўляць гэтыя прысмакі з-за мяжы?

— Занадта "эксклюзіўнай" для беларускіх кандытараў магла б стаць вытворчасць жуйкі. Гэта адмысловы кандытарскі выраб, які складаецца з неядомай эластычнай асновы і розных смакавых і араматычных дабавак. Гэтыя кампаненты ў Беларусі не вырабляюцца, і ў выпадку стварэння вытворчасці ў краіну іх неабходна завозіць. Гадавая неабходнасць беларусаў у жавальнай гумцы — каля 100 тон. Гэта нязначная лічба. Таму пачынаць выпускаць гэты выраб у нас немэтазгодна.

— Валянцін Леанідавіч, калі пачнецца выпуск беларускіх "кіндэр-сюрпрызаў" ці шакаладных батончыкаў накшталт "Марса" ці "Снікерса", гэта будуць прадукты менавіта беларускіх кандытарскіх фабрык ці ліцэнзійная вытворчасць?

— Выпуск такіх шакаладных вырабаў, як полае яйка з цацкай унутры ці батончыкаў на аснове нугі сапраўды прадугледжаны Праграмай развіцця арганізацый кандытарскай галіны Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з дакументам, рэалізаваць гэта трэба да 2015 года. Бантончыкі і кіндэр-сюрпрызы будуць прадуктам уласнай вытворчасці беларускіх кандытарскіх фабрык.

— Якія беларускія кандытарскія вырабы, зробленыя "ўзамен" замежных, можна набыць у крамах ужо сёння?

— З 12-ці найменняў, заяўленых Міністэрствам гандлю для арганізацыі выпуску ці павелічэння вытворчасці, кандытарскімі фабрыкамі ўжо сёння выпускаецца 9. Гэта жавальны мармелад са смакам садавіны, ледзянцовая карамель ва ўпакоўцы флоў-пак (так запакаваны ўкраінскія цукеркі "Шыпучкі"), шакаладныя дражэ з корпусам з арэхаў, шматслойныя цукеркі, шакаладныя цукеркі і батончыкі з камбінаванымі корпусамі, жэлейныя цукеркі "Джолі" і іншая прадукцыя. Летась насычэнне ўнутранага рынку айчыннымі прысмакамі дазволіла скараціць імпарт кандытарскіх вырабаў больш чым на 5 тысяч тон.

— Ці патрэбны для рэалізацыі праграмы па імпартазамяшчэнні ў кандытарскай галіне дадатковыя сродкі, якія пойдуць на пераабсталяванне вытворчасці, напрыклад?

— Сапраўды, для ажыццяўлення выпуску пэўных відаў кандытарскай імпартазамяшчальнай прадукцыі неабходна рэканструкцыя і мадэрнізацыя некаторых вытворчасцяў. Сродкі на гэта пойдуць як уласныя, так і пазычаныя ў банках. У першую чаргу плануецца на іх набыць абсталяванне і правесці будаўніча-мантажныя і пуска-наладачныя работы.

— У Праграме дзеянняў па імпартазамяшчэнні сказана пра неабходнасць "больш поўнага выкарыстання вытворчых магутнасцяў". Няўжо беларускія кандытарскія прадпрыемствы недастаткова працуюць? Альбо тут ідзе размова пра магчымасці росту?

— Павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці адбываецца дзякуючы таму, што прадукцыя, у тым ліку і імпартазамяшчальная, становіцца больш разнастайнай, чаму спрыяе і яе выраб на новым абсталяванні.

Вытворчыя магутнасці кандытарскіх арганізацый краіны летась былі загружаны ў сярэднім на 79%. Гэта дастаткова высокі паказчык.

— Для вытворчасці кандытарскай імпартазамяшчальнай прадукцыі будуць выкарыстоўвацца рэсурсы ўжо існуючых прадпрыемстваў ці, магчыма, у нас у краіне плануецца будаўніцтва новых кандытарскіх фабрык?

— Плануецца мадэрнізацыя ўжо існуючых фабрык. Да 2015 года плануецца ўсталяваць 29 паўнакомплексных ліній у кандытарскіх арганізацыях "Белдзяржхарчпрама" і 12 комплексна-механізаваных ліній на прадпрыемствах дэпартамента па хлебапрадуктах Мінсельгасхарчу. У мінулым годзе завершана 6 праектаў. Калі пераабсталяванне будзе завершана, печыва, цукерак, шакаладу і іншых ласункаў будзе вырабляцца больш на 90 тысяч тон.

Ганна ГАРУСТОВІЧ

¢ 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не здзіўляйцеся: яго, у нейкім сэнсе, рэальна забяспечыць. Айчынныя шакалад, цукеркі, зефір і печыва — прадукты, якія падабаюцца многім. У той жа час украінскія,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика