70 гадоў з часу знішчэння Мінскага гета. 21.by

70 гадоў з часу знішчэння Мінскага гета

03.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У гісторыі нашага Мінска ад часоў "крывавых берагоў Нямігі" было шмат трагічных старонак. Але пагром у Мінскім гета 2 сакавіка 1942 года сярод незабыўных падзей будзе лічыцца ці не самай крывавай і жудаснай. Мінула семдзесят гадоў з моманту трагедыі, вырасла некалькі пакаленняў мінчан, а да сціплага помніка ў Яме ў гэты дзень па-ранейшаму прыносяць кветкі і вянкі.

Адгорнем тую жудасную старонку назад і прыгадаем 2 сакавіка 1942 года, суботу — святы для яўрэяў дзень, свята Пурым. Акупіраваны фашыстамі Мінск. Раён вуліцы Сухой — цэнтр гета. Фашысты і паліцаі ўрываюцца ў яўрэйскія кварталы, выганяюць людзей у калоны і гоняць на расстрэл да былога кар'ера на ўскраіне горада. Тых, хто аказвае супраціўленне, расстрэльваюць на месцы. Расстралялі і скінулі ў кар'ер і выхаванцаў яўрэйскіх дзіцячага дома і дзіцячага дома інвалідаў. Яма стала агульнай магілай для пяці тысяч мінскіх яўрэяў.

Малалетняя вязніца Мінскага гета Мая Левіна-Крапіна пачала прыходзіць да Ямы адразу пасля вайны — з 1946 года. Наведвала гэтае месца заўсёды, нават калі мінскім яўрэям забаранялі тут збірацца. Прыйшла яна і ўчора разам з іншымі былымі малалетнімі вязнямі гета. Таму што Яма — гэта месца апошняга прытулку яе шматлікіх родных і сваякоў, колішніх суседзяў і знаёмых яе бацькоў. У Яме і яе маці, павешаная нямецкімі акупантамі пасля першай спробы знішчэння гаўляйтэра Кубэ. Самой жа Маі разам з братам і іншымі яўрэйскімі дзецьмі ўдалося цудам ацалець, а пазней перабрацца ў вёску Парэчча Пухавіцкага раёна. Сёння Маі Ісакаўне Левінай-Крапінай (на здымку) 75 гадоў. А маці было толькі трыццаць тры, калі жанчыну закатавалі толькі за тое, што яна была яўрэйкай.

Учора каля помніка "Яма" адбыўся жалобны мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр Халакосту ў Беларусі.

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гісторыі нашага Мінска ад часоў "крывавых берагоў Нямігі" было шмат трагічных старонак. Але пагром у Мінскім гета 2 сакавіка 1942 года сярод незабыўных падзей...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика