Пасля абнаўлення радзільнае аддзяленне Шклоўскай цэнтральнай раённай бальніцы гатова прымаць пацыентаў.
Больш за мільярд рублёў з раённага бюджэту выдаткавана на рамонт. Работы доўжыліся чатыры месяцы, і цяпер радзільня набыла сучасны выгляд: тут утульна, а сучаснае абсталяванне (у тым ліку і для інтэнсіўнай тэрапіі) дапаможа справіцца з любымі праблемамі. Штогод у радзільным аддзяленні бальніцы ў Шклове з'яўляюцца на свет каля 300 немаўлят.