"Цана фарміруецца з улікам выдаткаў на вытворчасць...". 21.by

"Цана фарміруецца з улікам выдаткаў на вытворчасць..."

17.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхар вёскі Зелянец Карэліцкага раёна Мікалай Мікалаевіч Іваноў паведаміў, што апошнім часам з крам знікла малако з нізкім утрыманнем тлушчу. Напрыклад, раней літр малака тлустасцю 3,2 працэнта каштаваў у гандлі 2 270 рублёў. Цяпер можна купіць толькі прадукт з тлустасцю 3,6 працэнта, але і каштуе ці не 7 тысяч рублёў за пакет.

— Я ўсё разумею. Што даражэюць не толькі прадукты харчавання, але і ўвогуле жыццё. Аднак той жа бензін, напрыклад, за адзін раз павышаецца ў цане на 5 працэнтаў. А тут, нават калі ўлічваць розніцу ў тлустасці, такая істотная разбежка ў кошце! Чаму так? — пытаўся наш заяўнік.

Трэба сказаць, што гэта ўжо не першае пытанне такога кшталту за апошні час. На гэты раз гаворка ішла аб прадукцыі Навагрудскага масларобчага камбіната, таму мы, адпаведна, звярнуліся на гэта прадпрыемства з просьбай патлумачыць сітуацыю са знікненнем таннага малака.

"Адміністрацыя "Навагрудскага масларобчага камбіната", філіяла ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат", на ваш запыт паведамляе, што наша прадпрыемства вырабляе і рэалізуе на ўнутраным рынку шырокі спектр малочнай прадукцыі, 90 працэнтаў якой з'яўляецца сацыяльна-значнай (малако тлустасцю 1,5%, 3%, 3,2%, кефір тлустасцю 3,2%, смятана тлустасцю 15%, 18%, 25%, тварог нятлусты і тлустасцю 5%, цэны на якую рэгулююцца Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь шляхам вызначэння гранічных адпускных цэн.

З красавіка ў мэтах зніжэння долі стратнасці цэльнамалочнай прадукцыі распачаты выпуск малака пастэрызаванага 3,6-працэнтнай тлустасці ў поліэтыленавай плёнцы, з мая плануецца выпуск цэльнамалочнай прадукцыі, узбагачанай кальцыем (малако тлустасцю 1,5%, 3,2%, кефір тлустасцю 3,2%, тварог тлустасцю 5%, смятана тлустасцю 18%), якая не з'яўляецца сацыяльна-значнай падукцыяй і цана фарміруецца з улікам выдаткаў на вытворчасць данага віду прадукцыі, забяспечваючы станоўчую рэнтабельнасць".

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар вёскі Зелянец Карэліцкага раёна Мікалай Мікалаевіч Іваноў паведаміў, што апошнім часам з крам знікла малако з нізкім утрыманнем тлушчу. Напрыклад, раней...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика