Удзень без дажджоў, а ўначы холадна. 21.by

Удзень без дажджоў, а ўначы холадна

25.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ў Беларусі захаваецца халаднаватае і сухое надвор'е. Максімальная тэмпература ўдзень 15—21 цяпла, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мін прыроды Вольга Фядотава.

Істотна не зменіцца характар надвор'я і ў суботу, калі на тэрыторыі краіны будзе гаспадарыць скандынаўскі антыцыклон. На працягу сутак малавоблачна і без дажджоў. Тэмпература паветра ў ноч на суботу ўсяго 3—9 цяпла, а ўдзень сонейка прыгрэе да 17—23 градусаў.

А вось у нядзелю, паводле падлікаў сіноптыкаў, атмасферны фронт з боку Балтыйскага мора прынясе ў паўночныя раёны Беларусі кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы будзе яшчэ даволі халаднавата — 4—10 цяпла, удзень — ад 16 градусаў па поўначы да плюс 23 на поўні Беларусі.

У панядзелак і аўторак тэрыторыя нашай краіны трапіць у зону паніжанага атмасфернага ціску. Таму ўначы месцамі, а ўдзень паўсюдна пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Уначы будзе 5—12 цяпла, удзень — ад 18 да 25 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у сераду атмасферны ціск пачне павялічвацца, таму невялікія дажджы будуць назірацца толькі месцамі. Пацяплее. У ноч на сераду тэмпература паветра ўжо 7—14 цяпла, удзень — ад 21 градусаў на поўначы да плюс 28 на поўдні Беларусі.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Беларусі захаваецца халаднаватае і сухое надвор'е. Максімальная тэмпература ўдзень 15—21 цяпла, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика