Моладзь будуе для моладзі. 21.by

Моладзь будуе для моладзі

25.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А таксама для пенсіянераў, якім у моладзевым цэнтры "Гродна" дапамогуць асвоіць камп'ютар

Будынак былога кінатэатра "Гродна" па вуліцы Савецкай у гістарычным цэнтры горада над Нёманам, які прастаяў практычна незапатрабаваным больш за дзесяць гадоў, атрымлівае другое жыццё. У гэтыя дні тут завяршаюцца будаўнічыя работы і ўжо зусім хутка адчыніць дзверы для наведвальнікаў першы ў краіне шматпрофільны моладзевы цэнтр. Прычым яго паслугамі змогуць скарыстацца людзі самага рознага ўзросту, у тым ліку і пенсіянеры.

Праект моладзевага цэнтра, які даўно "блукаў" у галовах гродзенскіх студэнтаў, быў падтрыманы старшынёй аблвыканкама Сямёнам Шапірам і ажыццяўляецца з леташняга ліпеня. Фінансаванне — з інавацыйнай праграмы вобласці. А за "начыненне" цэнтра ідэямі (праект выдатна "выступіў" на рэспубліканскім конкурсе "100 ідэй Беларусі"), распрацоўку яго бізнэс-плана актыўна ўзялася сама моладзь. Ды і будаўнікі трэста № 30, як пераканаўся аўтар гэтых радкоў, — таксама ў асноўным маладыя людзі. Будуюць жа ў тым ліку і для сябе.

— Чым жа адрозніваецца гэты цэнтр ад дзейных забаўляльных клубаў і дыскатэк, у чым крэатыў, інавацыя? — цікаўлюся ў першага сакратара Гродзенскага абласнога камітэта БРСМ Юрыя Аляксея.

Юрый знаёміць з некаторымі першапачатковымі задумамі, якія ў далейшым могуць дапаўняцца новымі "фішкамі". Напрыклад, адным з навасельцаў моладзевага цэнтра "Гродна" стане школа дыджэяў і вядучых, створаная пры гарадскім камітэце БРСМ. А танц-падлога будзе выкарыстоўвацца не толькі для дыскатэк, але і для трэніровак аматараў брэйк-дансу і іншых танцавальных кірункаў. У адзін з дзён тыдня галоўнымі дзеючымі асобамі цэнтра будуць студэнты (танныя ўваходныя білеты), у іншы — можна будзе прыйсці ў моладзевы цэнтр як у канцэртную залу — на выступленні артыстаў ці Клуба вясёлых і знаходлівых. Альбо трэба правесці нейкую імпрэзу таму ці іншаму факультэту Купалаўскага, медыцынскага ці аграрнага ўніверсітэтаў — калі ласка, да вашых паслуг і зала, і кавярня.

Дарэчы, адна з трох кавярняў на першым паверсе зроблена ў стылі "графіці", прычым да яе афармлення прыклалі свае ідэі і рукі гродзенскія аматары. А спецыялісты дызайн-групы інстытута "Гроднаграмадзянпраект" пастараліся ўпрыгожыць інтэр'ер моладзевага цэнтра выявамі старога горада з яго архітэктурнымі славутасцямі.

— Мяркуем, што ў дзённы час цэнтр будзе працаваць на рэалізацыю творчага патэнцыялу моладзі, аказанне ім розных паслуг (напрыклад, кансультацыі ўрачоў). А сродкі, заробленыя начным клубам і іншымі платнымі кірункамі, пасадзейнічаюць выхаду нашай арганізацыі на самафінансаванне і пойдуць на рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі, — кажа Юрый Аляксей. — Пры гэтым адна з галоўных задач — працаўладкаванне студэнтаў. У нашых планах стварыць у цэнтры менавіта моладзевую каманду, каб задзейнічаць выпускнікоў таго ж гандлёвага каледжа і іншых навучальных устаноў.

Акрамя таго, тут будзе інтэрнэт-клуб для вельмі папулярных цяпер спаборніцтваў паміж аматарамі ваенных камп'ютарных гульняў. І хто ведае, можа, у першынстве па кіберспорце мы неўзабаве ўбачым не толькі школьнікаў, студэнтаў і іншых маладых людзей, але і каманду пенсіянераў, якім у моладзевым цэнтры "Гродна" дапамогуць асвоіць камп'ютар — бясплатна, было б толькі жаданне. Адпаведная дамоўленасць з кіраўніцтвам абласной ветэранскай арганізацыі ўжо ёсць.

А за першай "ластаўкай" — другая. Ужо ў наступным годзе ў Гродне па праспекце Касманаўтаў плануецца здаць у эксплуатацыю другі, значна большы па плошчы моладзевы цэнтр. Там будуць дзве танц-падлогі, а таксама школа прыгажосці, спа-салоны, цырульні... І тут, зноў жа, ёсць перспектыва працаўладкавання для моладзі — да прыкладу, выпускнікоў Гродзенскага каледжа бытавога абслугоўвання. Акрамя таго, будуюцца боўлінг на восем дарожак, спартыўны бар з шырокім экранам, дзе можна сабрацца балельшчыкам для прагляду тых ці іншых матчаў. Паралельна ствараюцца ўмовы для бацькоў, якія прыйдуць сюды з малымі.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А таксама для пенсіянераў, якім у моладзевым цэнтры "Гродна" дапамогуць асвоіць камп'ютар Будынак былога кінатэатра "Гродна" па вуліцы Савецкай у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика