У Беларусі зніжаецца ўзровень пранікнення сотавай сувязі
06.09.2012
—
Новости Общества
|
Сотавы аператар vеlсоm занепакоены зніжэннем узроўню пранікнення сотавай сувязі ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў журналістам галоўны выканаўчы дырэктар ЗП "Вэлком" Гельмут Дуз, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА. Узровень пранікнення сотавай сувязі ўпершыню знізіўся ў Беларусі ў першым паўгоддзі гэтага года. Прычым калі ў аператараў vеlсоm і МТС колькасць абанентаў у другім квартале вырасла, то ў аператара lіfе:) знізілася на 500 тыс. "Але гэта тэндэнцыя прымушае задумацца не толькі асобнага аператара, а галіну ў цэлым", — адзначыў Гельмут Дуз. На яго думку, узровень пранікнення сотавай сувязі ў Беларусі зніжаецца, паколькі абаненты адмаўляюцца ад лішніх сім-картак. Па меры таго, як скарачаецца розніца паміж цэнамі на званкі ўнутры сеткі і ў іншыя сеткі, абаненты ўсё больш аддаюць перавагу аднаму аператару. Гельмут Дуз таксама расказаў, што кампанія застаецца буйнейшым у Беларусі прадаўцом мабільных тэлефонаў. Сёння яна рэалізуе 40 працэнтаў афіцыйна прадаваемых у Беларусі тэлефонаў. Аператар vеlсоm быў створаны ў ліпені 1998 года як сумеснае беларуска-кіпрскае ТАА "Мабільная лічбавая сувязь". 22 жніўня 2007 года аператар змяніў юрыдычную назву на "Замежнае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг "Мабільная лічбавая сувязь" пасля набыцця кіпрскай SB Tеlесоm Ltd. дзярждолі ў аператары. У кастрычніку таго ж года Tеlеkоm Аustrіа Grоuр аб'явіла аб дасягненні пагаднення аб куплі 70 працэнтаў кіпрскай SB Tеlесоm Ltd. прыкладна за 730 млн еўра. Пакупніком выступіла падраздзяленне Tеlеkоm Аustrіа па мабільнай сувязі Mоbіlkоm Аustrіа. 15 мая 2008 года аператар змяніў назву на ЗП "Вэлком". У кастрычніку 2010 года Tеlеkоm Аustrіа Grоuр выкупіла астатнія 30 працэнтаў беларускага сотавага аператара. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сотавы аператар vеlсоm занепакоены зніжэннем узроўню пранікнення сотавай сувязі ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў журналістам галоўны выканаўчы дырэктар ЗП...
|
|