Сцеражыся звера на дарозе: што жывога, што траўмаванага!
06.09.2012
—
Новости Общества
|
Дзяржаўтаінспекцыя занепакоеная станам аварыйнасці і траўматызму ўдзельнікаў дарожнага руху па прычыне наезду аўтатранспартных сродкаў на дзікіх жывёл: з пачатку года такіх выпадкаў зарэгістравана ўжо дзясятак. З гэтай нагоды варта нагадаць кіроўцам пра неабходнасць быць асцярожнымі. Дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам дзікіх жывёл падобныя адно на адно. Жывёла можа выскачыць з лесу, ісці ўздоўж праезнай часткі, а затым раптоўна зрабіць скачок на процілеглы бок дарогі. Звер можа папросту спыніцца пасярод дарогі, і гэта можа азначаць, што з лесу павінны паказацца яго дзіцяняты. Ведаючы пра маршруты міграцыі жывёл, на дарогах устанаўліваюцца папераджальныя дарожныя знакі "Дзікія жывёлы". Уехаўшы ў зону дзеяння такога знака, трэба найперш сачыць за бяспечнай хуткасцю руху. Убачыўшы паблізу дарогі ці на праезнай частцы жывёліну, неабходна максімальна знізіць хуткасць, аж да спынення, і ўключыць аварыйную светлавую сігналізацыю для прыцягнення ўвагі іншых удзельнікаў дарожнага руху. Трэба памятаць, што звер не ў стане адэкватна ацэньваць хуткасць аўтамабіля, які рухаецца. Не трэба спрабаваць аб'ехаць жывёліну, бо яе паводзіны — непрадказальныя. Не варта рэзка мяняць напрамак руху: найчасцей кіроўцы і пасажыры атрымліваюць смяротныя траўмы не ў выніку сутыкнення, а пасля з'езду з праезнай часткі і наступнага перакульвання ці наезду на прыдарожныя дрэвы. Калі ж звера ўсё ж збілі, дык лепш не падыходзіць да яго: у стане шоку жывёліна здольная знявечыць ці нават забіць таго, хто да яе наблізіцца. Калі звер атрымаў траўму або загінуў, прысвойваць яго таксама нельга. Дарэчы, пры сутыкненні з дзікай жывёлай кіроўца абавязаны выклікаць работнікаў ДАІ і аформіць дарожна-транспартнае здарэнне. У гэтым выпадку можа быць выплачана страхавая кампенсацыя (калі аўтамабіль застрахаваны па КАСКО). За самавольны з'езд з месца ДТЗ пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу памерам ад 5 да 25 базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання тэрмінам да двух гадоў. Калі ўсё ж кіроўца забярэ збітую ім дзікую жывёліну з сабой, дык такса па пакрыцці шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, складзе (па відах): за лася і высакароднага аленя — па 95 базавых велічынь, за іншыя віды атраду — па 60 базавых велічынь. Такім чынам, пры самым горшым раскладзе, кіроўцу, які збіў дзікую жывёлу, чакае: разбіты аўтамабіль, пацярпелыя ў ім людзі, штраф за дарожна-транспартнае здарэнне, даволі вялікая кампенсацыя, якую трэба будзе выплаціць за збітую жывёлу. І для паўнаты малюнка — адсутнасць выплаты страхавога пакрыцця, калі аўтамабіль не быў застрахаваны па КАСКО. Так што лепш — і бяспечна, і танней для кішэні — прытрымлівацца правілаў дарожнага руху і здаровага сэнсу. Сяргей РАСОЛЬКА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўтаінспекцыя занепакоеная станам аварыйнасці і траўматызму ўдзельнікаў дарожнага руху па прычыне наезду аўтатранспартных сродкаў на дзікіх жывёл: з...
|
|