Молада — не зелена. 21.by

Молада — не зелена

20.12.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗНАЧНА абнавіўся калектыў аграпрамысловага комплексу. У яго ўлілося 90 выпускнікоў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. Усе яны забяспечаны жыллём. На працягу першых двух год да асноўнага заробку ім ідзе даплата ў памеры стаўкі першага разраду, а ў наступныя тры гады гэта даплата павялічваецца ў 3 разы. Маладым сем’ям, якія пажадаюць завесці падсобную гаспадарку, дапамагаюць набыць жывёлу.

І яшчэ вельмі важны момант: маладым у раёне давяраюць самыя адказныя ўчасткі работы. Так, Веру Лях, выпускніцу Віцебскай дзяржаўнай ветэрынарнай акадэміі, прызначылі галоўным ветурачом сельгасфіліяла “Ломашы-Агра”, а Ігара Шчарбіцкага — галоўным энергетыкам гэтай жа гаспадаркі.

Не толькі захаваць набытае, але і па- множыць яго пажадаў маладой змене старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат.

Владимир САУЛИЧ, «БН»

 НА ЗДЫМКУ: (злева направа) маладыя спецыялісты сельгасфіліяла “Ломашы-Агра” і ААТ “Пятроўшчына” — інжынер па працаёмкіх працэсах Аляксей КУРАШЭВІЧ, бухгалтар Крысціна СЯРДЗЮК, галоўны ветурач Вера ЛЯХ, ветурач Таццяна СУПРАНЁНАК, галоўны энергетык Ігар ШЧАРБІЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗНАЧНА абнавіўся калектыў аграпрамысловага комплексу. У яго ўлілося 90 выпускнікоў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. Усе яны забяспечаны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика