Палёт дзіцячай мары. 21.by

Палёт дзіцячай мары

02.04.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сярэдняй школе № 35 горада Магілёве запускалі ў паветра папяровых змеяў: для ўласнага задавальнення і ў знак салідарнасці з дзецьмі іншых краін.

Для ўдзелу ў міжнародным праекце "Запусканне паветраных змеяў па ўсім свеце" магілёўскіх 5-класнікаў арганізавала маладая настаўніца англійскай мовы Юлія Лебедзева.

— Паветраныя змеі — гэта сімвал свабоды і выканання дзіцячых жаданняў, — расказала яна. — Раней нездарма лічылася, што дзіцячыя страхі адлятаюць разам з паветранымі змеямі. Вось і нашы школьнікі загадваюць жаданні, запускаюць змеяў, і мы верым, што нашы думкі матэрыялізуюцца недзе там, у касмічнай прасторы...

Праект прыдумалі ў Ізраілі, у ім бяруць удзел болей за 120 краін. Прычым гэта не проста дзіцячая забаўка, тут ёсць сур'ёзны педагагічны падмурак. На кожным змеі — цытата з польскага педагога і пісьменніка Януша Корчака, з творчасцю якога спецыяльна знаёміліся школьнікі.

— Корчак нездарма казаў, што дзіцячая думка — самая чыстая, самая светлая, — нагадвае Юлія. — І гэтаму маленькі чалавек можа навучыць дарослага.


Два дзясяткі школьнікаў з двух 5-х класаў сваімі рукамі на ўроках працоўнага навучання зрабілі паветраных змеяў і ўпрыгожылі іх цытатамі, якія ім спадабаліся.

— Ад слова можа быць таксама балюча, як ад удару, — уголас чытае заўсёды актуальнае для грамадства выказванне Януша Корчака Айдар Кавалёў і дадае: — Мне здаецца, што такое часта здараецца ў жыцці: нехта скажа дрэннае слова, а крыўда застаецца надоўга.

Хлопчык намаляваў на сваім змеі Пізанскую вежу, таму што марыць пабываць у Італіі. Увогуле, многія магілёўскія школьнікі хочуць пабачыць свет, таму яны без стомы малявалі помнікі сусветнай культуры — напрыклад, Эйфелеву вежу ў Парыжы і старажытныя піраміды ў Егіпце.

Насця Лянчыкава намалявала белага анёла: "Гэта для мяне сімвал шчасця!" А яе сяброўка — двух жоўтых катоў, бо яна вельмі хоча займець пушыстага сябра. Мікіта Еўдакімовіч прысвяціў свайго паветранага змея здароўю: ён згодны з польскім пісьменнікам, што гэта "галоўнае жыццёвае шчасце".

— Трэба паважаць кожную асобную хвіліну, бо яна памрэ і ніколі не вернецца, — прачытаў Улад Падлужны.

Напэўна, гэта пра тое, што кожны дзень трэба пражыць шчасліва.

Элвіс Абене намаляваў белага голуба і жоўтае сонейка — як сімвалы міру ва ўсім свеце:

— Дзяцей няма, ёсць людзі — гэтая цытата мне вельмі спадабалася, — кажа Даніла Камкоў.

— Каб нашы мары спраўджваліся, мы іх малявалі, — патлумачылі школьнікі.

— Мне думаецца, што такія праекты ў першую чаргу аб'ядноўваюць нашых дзяцей, — лічыць намеснік дырэктара школы № 35 па вучэбнай рабоце Ганна Пеплер. — Яны даведваюцца, як жывуць дзеці з іншых краін, параўноўваюць сваіх паветраных змеяў і ўласныя справы. Добра, што нашы школьнікі становяцца актыўнымі ўдзельнікамі міжнародных праектаў.

Цяпер у школе працягваецца іншы міжнародны праект — "Сакавік па ўсім свеце", арганізаваны настаўнікамі з Аўстраліі. Дзеці супольна робяць відэакалендар сваёй школы: штодзень новая тэма і новыя цікавыя справы. Фатаграфуе і здымае ўся школа!

Ілона Іванова.  Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сярэдняй школе № 35 горада Магілёве запускалі ў паветра папяровых змеяў: для ўласнага задавальнення і ў знак салідарнасці з дзецьмі іншых краін. Для ўдзелу ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика