Крочым разам. У новым абутку. 21.by

Крочым разам. У новым абутку

02.04.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзве фуры абутку ад карпарацыі TОMS Shоеs прыбылі на Гродзеншчыну для дзяцей-сірот, з інваліднасцю, з маламаёмных сем'яў і тых, хто знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Гродна адбылася прэзентацыя праекта "Крочым разам", які ажыццяўляецца вытворцамі абутку у партнёрстве з мясцовым сацыяльным фондам "Супрацоўніцтва для будучыні дзяцей" і прадстаўніцтвам Міжнароднага дзіцячага фонду СhіldFund Іntеrnаtіоnаl ў Беларусі.

У амерыканскай карпарацыі TОMS Shоеs ёсць такое правіла, так бы мовіць, сацыяльны стандарт: на адну пару абутку, што ідзе ў продаж, прыпадае пара, якая накіроўваецца на дабрачынныя мэты. З 2006 года кампанія падарыла дзецям, якія знаходзяцца ў складаным сацыяльным становішчы, каля двух мільёнаў пар абутку ў больш чым пяцідзесяці краінах.

Праект "Крочым разам", які стартаваў на Гродзеншчыне — гэта не разавая акцыя. Карпарацыя TОMS Shоеs працяглы час будзе вырабляць на заказ зімовы і летні абутак для кожнага дзіцяці — удзельніка праекта. Пастаўкі будуць ажыццяўляцца некалькі разоў на год — з улікам сезоннай патрэбы і змяненняў памеру абутку. Ва ўсіх дзевятнаццаці цэнтрах тэрытарыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гродзеншчыны, дзе знаходзяцца на ўліку больш за 25 тысяч сем'яў, ужо распачалі выдачу боцікаў. Мяркуецца, што праект пашырыцца і на іншыя вобласці краіны. А першы этап аказаўся вельмі ўдалым, арганізатары праекта ўбачылі ва ўсіх структурах надзейных зацікаўленых партнёраў, паведаміла прадстаўнік мясцовага сацыяльнага фонду "Супрацоўніцтва для будучыні дзяцей" Наталля Каласоўская.

— Мы спадзяёмся, што гэты паспяховы вопыт супрацоўніцтва бізнэс-структур і некамерцыйных арганізацый натхніць і беларускі бізнес на развіццё праектаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, — адзначыла дырэктар прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду ў Беларусі Ірына Міронава.

Дарэчы, на прэзентацыі праекта ў Гродне сабраліся не толькі дарослыя, якія яго ажыццяўляюць, але і галоўныя ўдзельнікі — дзеці. Яны падзяліліся на каманды і заняліся ... ўпрыгожваннем зімовых боцікаў. Пасля чаго атрымалі ў падарунак абутак, а таксама гульнявыя наборы для творчасці.

Барыс ПРАКОПЧЫК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзве фуры абутку ад карпарацыі TОMS Shоеs прыбылі на Гродзеншчыну для дзяцей-сірот, з інваліднасцю, з маламаёмных сем'яў і тых, хто знаходзіцца ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика